Крыжаўзвіжанская царква (Цвеціна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Крыжаўзвіжанская царква
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Цвеціна
Канфесія праваслаўе
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18641867 гады

Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Цвеціна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864 — 67 гг. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае трохчасткавую кампазіцыю: двух'ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане двух'ярусны пад шатровым дахам аб'ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементам з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы: «Атрыманне крыжа» (канец 18 — 1-я палавіна 19 ст.), «Пакланенне вешчуноў», «Яўленне Хрыста анёлам» (абодва мяжа 18 — 19 ст.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]