Крыжовая вуліца (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыжовая вуліца
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 100 м

Крыжовая вуліца (руск.: Крестовая улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Полацка. Злучае ўсходні бок плошчы Свабоды з Ніжне-Пакроўскай вуліцай ля Богаяўленскага сабора.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крыжовая вуліца ад Ніжне-Пакроўскай вуліцы

Раней праходзіла ад Богаяўленскага сабора на поўдні да Палаты на поўначы. У паўночнай частцы вуліцы размяшчаліся пабудовы драўлянага касцёла св. Крыжа. Вуліца перакрывалася забудовай на месцы сучаснага праспекта Францыска Скарыны. Зараз ад вуліцы застаўся толькі стометровы адрэзак паміж плошчай Свабоды і Ніжне-Пакроўскай вуліцай.

У 2005 годзе праводзіліся выратавальныя раскопкі на месцы ўзвядзення офіснага будынка па вул. Камуністычнай, 4А, які размяшчаецца ўздоўж былой Крыжовай вуліцы. Культурны пласт меў магутнасць каля 4—5 м. Былі знойдзены сляды існавання ювелірнай майстэрні XVII ст. Ніжні культурны пласт утрымліваў рэчы ХІ—ХІІ стст. [1]

Пасля Другой сусветнай вайны была завулкам без назвы.

У 1967 годзе ў пачатку вуліцы Камуністычнай быў пабудаваны першы ў горадзе панэльны дом № 4. Але паставілі яго так, што канчаткова перакрылі вуліцу Крыжовую[2].

У 1993 годзе гарадскі савет сваім рашэннем № 16-18 ад 11.02.1993 г. вярнуў вуліцы Крыжовай старую назву.[3]

Зноскі

  1. Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  2. Баўтовіч, Міхась. Вулкі і камяніцы (бел. (тар.)).
  3. Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.