Перайсці да зместу

Крыжовы шлях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вядзенне на Галгофу. Ікона. Каля 1497
Угаліна дзі Нерыа. Нясенне крыжа. 1324—1325

Крыжовы шлях Ісуса Хрыста або Нясенне крыжа (лац.: Via Crucis) — новазапаветны эпізод, састаўная частка Пакут Хрыстовых, які ўяўляе сабой шлях, пройдзены Ісусам Хрыстом пад цяжарам крыжа. Хоць крыжовы шлях заканчваецца зняццем Ісуса Хрыста з крыжа, каталіцкая традыцыя ўключае ў яго месцы наступных падзей: зняцце адзення з Ісуса Хрыста, Укрыжаванне, памазанне цела Ісуса і Палажэнне ў труну.

У пераносным сэнсе «крыжовы шлях» — дарога пакут, жыццё, поўнае бедаў, якія стойка пераносяцца.

Евангельскае апавяданне

[правіць | правіць зыходнік]

Пра нясенне крыжа апавядаюць усе чатыры евангелісты, прычым Матфей і Марк аднолькава:

І калі наздзекаваліся з Яго, знялі з Яго пурпуру і апранулі Яго ў адзежу Ягоную, і павялі Яго на крыжаванне. Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несці крыж Ягоны.

Мф. 27:31—32

А калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго пурпуру, адзелі Яго ў Ягонае адзенне і павялі Яго, каб крыжаваць Яго. І прымусілі праходжага нейкага Кірынеяніна Сымона, бацьку Аляксандравага і Руфавага, які ішоў з поля, несці крыж Ягоны.

Мк. 15:16—21

Найбольш падрабязна пра крыжовы шлях распавядае Лука:

І калі павялі Яго, дык, захапіўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам. І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Ісус, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых; бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлонні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі! Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас! бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?

Лк. 23:26—31

Іаан апісвае гэты эпізод вельмі сцісла, нічога не паведамляючы пра Сымона Кірынейскага:

І ўзялі Ісуса і павялі. І, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Лобным, па-Габрэйску Галгофа.

Ян. 19:16—17

У сваім тлумачэнні Феафілакт Балгарскі кажа: «Першыя тры кажуць, што Сымон нёс крыж Ісусаў, а Іаан — што яго нёс Сам Гасподзь. Таму, верагодна, было і тое, і другое: спачатку Сам Ісус нёс крыж, а потым, знайшоўшы на дарозе Сымона, усклалі на яго крыж».

Гісторыя і стацыі

[правіць | правіць зыходнік]

На працягу стагоддзяў маршрут, які атаясняецца з Крыжовым шляхам Ісуса Хрыста, мяняўся некалькі разоў. У візантыйскія часы хрысціяне хадзілі па маршруце, падобным да сапраўднага, аднак не рабілі на ім прыпынкаў. У VIII стагоддзі маршрут быў зменены. Ён пачынаўся каля Гефсіманскага сада і пралягаў да гары Сіён, затым праз Храмавую гару да храма Труны Гасподняй. Пасля падзелу Цэркваў маршрут вызначаўся наяўнасцю цэркваў пэўнай канфесіі на маршруце[1].

З XIV па XVII стагоддзе францысканцамі быў зацверджаны цяперашні маршрут ад крэпасці Антонія да храма Труны Гасподняй спачатку з васьмю, а затым з чатырнаццаццю прыпынкамі (стацыямі)[2]. Стацыі прызначаліся для малітваў. Кожная стацыя давала права на атрыманне індульгенцыі. Прынятыя цяпер у каталіцтве 14 стацый, паслядоўнасць і змест стацый склаліся ў другой палове XVII стагоддзя і афіцыйна замацаваны ў 1731 годзе Папам Кліментам XII[3].

Сучасныя навукоўцы лічаць, што суд над Ісусам адбываўся ў палацы Ірада (Вежа Давіда) каля Яфскай брамы, у такім выпадку маршрут Крыжовага шляху не супадае з традыцыйным да храма Труны Гасподняй[4][5]. Па гэтым маршруце ідуць дамініканцы[2].

Даўжыня Крыжовага шляху па вуліцы Вія Далароза ад крэпасці Антонія да храма Труны Гасподняй з чатырнаццаццю стацыямі (прыпынкамі), складае каля 650 метраў. Месцы стацый прызнаюцца таксама Праваслаўнай царквой, за выключэннем першай, другой, дзясятай і трынаццатай стацый, месцазнаходжанне якіх трохі адрозніваецца ў каталіцтве[6][7]. На месцах стацый у каталіцтве праводзяцца набажэнствы Крыжовага шляху. Першыя дзевяць стацый адзначаны лічбамі на вуліцы Вія Далароза, пяць апошніх знаходзяцца ўнутры храма Труны Гасподняй (не адзначаны лічбамі).

Стацыя Назва Месца Выява Урывак з Бібліі, у якім апісваецца стацыя Дадатковыя ўрыўкі з Бібліі, якія выкарыстоўваюцца ў Паданні
1 Ісус асуджаны на смерць[8] Праваслаўны манастыр Прэторыя  (руск.) (у праваслаўі)
31°46′49″ пн. ш. 35°13′58,50″ у. д.HGЯO,
Медрэсэ Эль-Амарыя — як мяркуецца, месца крэпасці Антонія (у каталіцтве)
31°46′48,80″ пн. ш. 35°14′02,60″ у. д.HGЯO[9]


Мф. 27:22—23, Мф. 27:26:

Кажа ім Пілат: што ж мне зрабіць з Ісусам, Якога завуць Хрыстом? Кажуць яму ўсе: хай будзе ўкрыжаваны! А намесьнік сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: хай будзе ўкрыжаваны! Тады выпусьціў ім Вараву, а Ісуса, біўшы, аддаў на крыжаваньне.

Гл. таксама Мк. 15:1—15; Лк. 23:13—25; Ян. 18:28—19:16.

2 Ісус бярэ крыж[8] Праваслаўны манастыр Прэторыя  (руск.) (у праваслаўі)
31°46′49″ пн. ш. 35°13′58,50″ у. д.HGЯO,
Царква Бічавання і царква Асуджэння  (руск.) (у каталіцтве)[10]
31°46′49,70″ пн. ш. 35°14′02,90″ у. д.HGЯO




Мф. 27:27—31:

Тады ваяры правіцеля, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўвесь полк і, раздзеўшы Яго, надзелі на Яго барвовіцу; і сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну; і стаўшы перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Іўдзейскі! і плявалі на Яго і, узяўшы трысціну, білі Яго па галаве. І калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго барвовіцу і апранулі Яго ў вопратку Ягоную і павялі Яго на ўкрыжаванне.

Гл. таксама Мк. 15:16—20, Ян. 19:16—17.

Ян. 19:5

3 Ісус падае першы раз[8] Армянская каталіцкая капліца[11]
31°46′47,90″ пн. ш. 35°13′55,40″ у. д.HGЯO
Стацыя не згадваецца ў Бібліі. Іс. 53:7
4 Ісус сустракае сваю Маці[8] Армянская каталіцкая капліца (Царква Маці Божай Пакутнай  (англ.))[12]
31°46′47,70″ пн. ш. 35°13′55,80″ у. д.HGЯO
Стацыя не згадваецца ў Бібліі. Лк. 2:34—35,51
5 Сымон Кірынеец  дапамагае Ісусу несці крыж[8] Лацінская капліца Сымона Кірынеяніна  (руск.)[13]
31°46′46,50″ пн. ш. 35°13′56,40″ у. д.HGЯO
Мф. 27:32:

Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несьці крыж Ягоны. Гл. таксама Мк. 15:21; Лк. 23:26.

Мф. 16:24; Мф. 5:41
6 Святая Вераніка выцірае твар Ісуса[8] Грэка-каталіцкая (мелькіцкая) капліца Святога Твара (царква Святой Веранікі)[14]
31°46′45,70″ пн. ш. 35°13′53,50″ у. д.HGЯO
Стацыя не згадваецца ў Бібліі. Іс. 53:2—3; Пс. 26:8—9
7 Ісус падае другі раз[8] Лацінская капліца «Брама асуджэння»[15]
31°46′45,20″ пн. ш. 35°13′51,20″ у. д.HGЯO
Стацыя не згадваецца ў Бібліі. Плач. 3:9
8 Ісус суцяшае іерусалімскіх жанчын[8] Праваслаўны манастыр Святога Харалампія  (руск.)[16]
31°46′45,20″ пн. ш. 35°13′50,60″ у. д.HGЯO
Лк. 23:28—31:

А Ісус, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых; бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі! Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас! Бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?

9 Ісус падае трэці раз[8] Копцкая капліца Святой Алены[17]
31°46′42,60″ пн. ш. 35°13′50,20″ у. д.HGЯO
Стацыя не згадваецца ў Бібліі.
10 З Ісуса здзіраюць адзенне[8] Капліца Армян і Сірыйцаў у Святым двары перад храмам Труны Гасподняй (у праваслаўі)
31°46′41,50″ пн. ш. 35°13′48″ у. д.HGЯO,
Капэла франкаў  (руск.) (у каталіцтве)[18] 31°46′41,70″ пн. ш. 35°13′47,40″ у. д.HGЯO


Мф. 27:33—36:

Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сымон: яго і прымусілі несьці крыж Ягоны. І прыйшоўшы на месца, якое называецца Галгофа, што азначае «месца чарапоў», далі Яму піць воцату, змяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць. Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя; і, седзячы, вартавалі Яго там. Гл. таксама Мк. 15:24; Лк. 23:34; Ян. 19:23—24.

11 Укрыжаванне Ісуса Лацінская капліца «Прыбіцця да Крыжа» на Галгофе ў храме Труны Гасподняй[19]
31°46′42,10″ пн. ш. 35°13′47,70″ у. д.HGЯO
Мф. 27:37—42:

і змясцілі над галавою Ягонай надпіс з віною Яго: Гэты ёсць Ісус, Цар Іўдзейскі. Тады ўкрыжавалі з Ім двух разбойнікаў: аднаго па правы бок, а другога па левы. А тыя, што міма праходзілі, зневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: Ты, што разбураеш храм і за тры дні будуеш! Уратуй Сябе Самога. Калі Ты Сын Божы, сыйдзі з крыжа. Падобна і першасвятары з кніжнікамі і старэйшынамі і фарысеямі, насміхаючыся, казалі: іншых ратаваў, а Самога Сябе ня можа ўратаваць. Калі Ён Цар Ізраілеў, хай цяпер сыйдзе з крыжа, і ўверуем у Яго.

Гл. таксама Мк. 15:22—27; Лк. 23:33; Ян. 19:18—19

12 Ісус памірае на крыжы Праваслаўная капліца «Укрыжавання» на Галгофе[7]
31°46′42,10″ пн. ш. 35°13′47,50″ у. д.HGЯO
Мф. 27:45—50, Мф. 27:54:

Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай. А каля дзявятай гадзіны ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Ілі, Ілі! лама савахвані? што азначае: Божа Мой, Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў? Некаторыя, што стаялі там, чуючы гэта, казалі: Іллю кліча Ён. І адразу пабег адзін з іх, узяў губку, намачыў у воцат і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць; а другія казалі: пастой; пабачым, ці прыйдзе Ілля ўратаваць Яго. А Ісус, зноў ўскрыкнуўшы моцным голасам, выпусціў дух. А сотнік і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачачы землятрус і ўсё, што адбылося, перапалохаліся вельмі і казалі: сапраўды Ён быў Сын Божы. Гл. таксама Мк. 15:33—41; Лк. 23:44—49; Ян. 19:25—30.

13 Ісуса здымаюць з крыжа Камень памазання (у праваслаўі)
31°46′42,10″ пн. ш. 35°13′47,10″ у. д.HGЯO,
Лацінскі прастол Маці Божай Балеснай (у каталіцтве) у храме Труны Гасподняй[20]
31°46′42,10″ пн. ш. 35°13′47,60″ у. д.HGЯO


Ян. 19:38:

Пасля гэтага Іосіф з Арымафеі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Іўдзеямі, прасіў у Пілата, каб зняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зняў Цела Ісусава.

Гл. таксама Мф. 27:57—59; Мк. 15:42—46; Лк. 23:50—53.

14 Ісуса кладуць у грабніцу Труна Гасподняя[21]
31°46′42,10″ пн. ш. 35°13′46,30″ у. д.HGЯO
Мф. 27:59—61:

І ўзяўшы Цела, Іосіф абгарнуў яго чыстым палатном і паклаў яго ў новай сваёй магіле, якую высек у скале; і прываліўшы вялікі камень да дзвярэй магілы, адышоў. Была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.

Гл. таксама Мк. 15:46—47; Лк. 23:53—56; Ян. 19:39—42.

Карта Вія Далароза. Лічбамі адзначаны прыпынкі Крыжовага шляху
Падрабязней гл. таксама: Нясенне крыжа (карціна)
  1. Jerusalem: Daniel Jacobs. The Mini Rough Guide. — P. 38.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  2. а б Jerusalem: Daniel Jacobs. The Mini Rough Guide. — P. 39.. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022. Праверана 19 кастрычніка 2022.
  3. Крестный путь // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  4. DK Eyewitness Travel Guide: Jerusalem, Israel, Petra & Sinai. — 2012. — P. 65. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2018. Праверана 10 красавіка 2018.
  5. Marianne Race, Laurie Brink.In This Place: Reflections on the Land of the Gospels for the Liturgical Cycles. — 2008. — P. 193. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2018. Праверана 29 сакавіка 2018.
  6. Святыя месцы Іерусаліма (А). Архівавана 4 сакавіка 2019.. Афіцыйны сайт Іерусалімскай праваслаўнай царквы.
  7. а б Via Dolorosa. Архівавана 15 ліпеня 2020.. Seetheholyland.
  8. а б в г д е ё ж з і Catholic.by - Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста(нявызн.). old.catholic.by. Праверана 26 лістапада 2025.
  9. The Way of The Cross - Station 1. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2022. Праверана 16 кастрычніка 2022.
  10. The Way of The Cross - Station 2.. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2022. Праверана 16 кастрычніка 2022.
  11. The Way of The Cross - Station 3.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  12. The Way of The Cross - Station 4.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  13. The Way of The Cross - Station 5.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  14. The Way of The Cross - Station 6.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  15. The Way of The Cross - Station 7.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  16. The Way of The Cross - Station 8.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  17. The Way of The Cross - Station 9.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  18. The Way of The Cross - Station 10.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  19. The Way of The Cross - Station 11.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  20. The Way of The Cross - Station 13.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.
  21. The Way of The Cross - Station 14.. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2022.

Шаблон:Этапы жыцця Ісуса Хрыста