Крыж Заслугі БКА
Выгляд
Крыж Заслугі БКА | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | беларусам-прыхільнікам БЦР |
Падставы ўзнагароджання | служэнне ў БКА |
Дата заснавання | 10 кастрычніка 1976 года |
Статус | не ўручаецца |
Крыж Заслугі БКА — вайсковая ўзнагарода зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для жаўнераў Беларускай краёвай абароны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Другой з іх, паводле парадку пераліку, быў Крыж Заслугі БКА.
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Крыж меў зялёную стужку, у ягоным цэнтры выява Пагоні, а на канцах літары БКА і год 1944 (год заснавання БКА). На адваротным боку замест Пагоні ў цэнтры надпіс БЦР. Вырабляўся крыж з бронзы.
Цікавінкі
[правіць | правіць зыходнік]- Былі таксама праекты залатых, сярэбраных і жалезных крыжоў заслугі
- Паасобнік Крыжа Заслугі БКА захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.