Крылатая ракета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крылатая ракета Tomahawk у палёце

Крылатая ракета — беспілотны лятальны апарат аднакратнага запуску, траекторыя палёту якога вызначаецца аэрадынамічнай пад’ёмнай сілай крыла, цягай рухавіка і сілай цяжару. Пры гэтым існавалі канструкцыі, кіраваныя пілотамі-смяротнікамі. Састарэлая назва сканструяванай паводле самалётнай (класічнай) схемы крылатай ракеты — самалёт-снарад. Нярэдка тэрмін блытаюць з англамоўным тэрмінам cruise missile, аднак апошняя з’яўляецца кіраванай ракетай, у якой вялікая частка палёту да мэты праходзіць з сталай хуткасцю пад уздзеяннем пад’ёмнай сілы крыла і сілы цягі для кампенсавання супраціўлення паветра.

Параўнанне з іншымі відамі ракет[правіць | правіць зыходнік]

Вартасці:

  • Магчымасць задаваць адвольны курс ракеты, у тым ліку, звілістую траекторыю, што стварай цяжкасці для СПА праціўніка.
  • Магчымасць руху на малой вышыні ўздоўж выгібаў рэльефу, што абцяжарвае выяўленне.
  • Сучасныя крылатыя ракеты прызначаныя для паражэнні мэты з высокай дакладнасцю.

Недахопы:

  • Часам адносна невялікія хуткасці (парадку хуткасці гуку).
  • Высокі кошт па параўнанні з іншымі боепрыпасамі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]