Крымская аперацыя (1918)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крымская аперацыя 1918 года
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Савецка-украінская вайна
Krymska operatsia.jpg
Дата 1325 красавіка 1918
Месца Крымскі паўвостраў
Вынік Звяржэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Таўрыды
Узяцце пад кантроль Чарнаморскага флота
Аднаўленне Меджліса і Дырэкторыі КНР)
Праціўнікі
Flag of Ukraine.svg Украінская Народная Рэспубліка
Flag of Crimean People's Republic 1917.svg Крымская Народная Рэспубліка
Flag of Germany (1867–1918).svg Германская імперыя
Flag of Austria-Hungary (1867-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1925).svg РСФСР
Red flag.svg Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Таўрыды
Камандуючыя
Украінская Народная Рэспубліка П. Ф. Балбачан Германская імперыя Роберт фон Кош
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка А. І. Слуцкі

Крымская аперацыя 1918 года — аперацыя Крымскай групы войскаў арміі Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) пад камандаваннем П. Ф. Балбачана ў красавіку 1918 года — паход у Крым з мэтай звяржэння Савецкай улады, устанаўлення кантролю над паўвостравам і захопу Чарнаморскага флоту. Аперацыя праводзілася перад ужо ўзгодненым па Брэсцкаму міру ўваходжаннем нямецкіх войскаў у паўночныя часткі Таўрычаскай губерні.

Нягледзячы на частковы поспех аперацыі (разгром Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Таўрыды), яе асноўныя мэты не былі дасягнуты з-за канфлікту з камандаваннем германскіх акупацыйных войскаў, уведзеных на тэрыторыю Украіны па дамове з Украінскай цэнтральнай радай: частка караблёў Чарнаморскага флоту знаходзілася пад украінскімі сцягамі толькі суткі, пасля чаго флот быў часткова захоплены немцамі, часткова затоплены, часткова заведзены камандамі ў Новарасійск, дзе пазней таксама быў затоплены. Узняццем украінскіх сцягоў на караблях расійскага Чарнаморскага флоту яго камандаванне спрабавала выратаваць флот ад перадачы немцам, хоць з самага пачатку было ясна, што гэта не дапаможа: і Цэнтральная рада, і гетман Скарападскі, які яе разагнаў, цалкам залежалі ад германскіх акупацыйных войскаў.

У далейшым, да лістапада 1918 года, калі было падпісана пагадненне паміж гетманам Скарападскім і галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Поўдня Расіі генералам Дзянікіным, Украінская дзяржава ажыццяўляла сухапутную блакаду Крыма, уключаючы забарону на паштовае паведамленне[1].

Зноскі

  1. П. Н. Врангель. «Воспоминания». Архив русской революции. Берлин, Гессен, 1923

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]