Крымская чыгунка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крымская чыгунка
руск.: Крымская железная дорога
КрымЖД.png
Гады працы: з 2014
Краіна: Сцяг Расіі Расія
Сцяг Украіны Украіна
Стан: дзеючая
Афіцыйны сайт: crimeagd.ru/

Крымская чыгунка (руск.: Крымская железная дорога) — унітарнае прадпрыемства, якое абслугоўвае сістэму чыгунак на тэрыторыі Крыма і Севастопаля.

Заснавана ў 2014 годзе на базе падраздзяленняў Крымскай дырэкцыі Прыдняпроўскай чыгункі Украінскіх чыгунак, размешчаных на тэрыторыі Крыма.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У складзе чыгункі знаходзяцца тры лакаматыўных дэпо: Сімферопаль, Джанкой, Керч; вагоннае дэпо ў Джанкое, два пасажырскіх дэпо з рамонтнай базай, адно маторвагоннае дэпо (у Сімферопалі), дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, электрыфікацыі. Адсутнічае ўласная пуцявая машынная станцыя (ПМС) для капітальнага рамонту шляху. Да 2014 года станцыі працавалі пераважна на выгрузку, забяспечваючы асноўную долю гадавой перавалкі партоў Крыма, якая ў 2013 годзе складала 11 млн тон. Асноўная пагрузка — вываз флюсаў з Балаклаўскага кар'ернага кіравання.

З Крыму ажыццяўляюцца пасажырскія зносіны з Масквой, Варонежам, Растовам-на-Дану па інтэрмадальнай схеме «цягнік+паром+цягнік». У лістападзе 2014 года адноўлены чыгуначныя грузавыя паромныя зносіны праз Керчанскі праліў. Па звестках на 2014 год, курсіруюць тры чыгуначных парома: два па маршруце Каўказ — Крым, адзін па маршруце Каўказ — Керч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрытарыяльным папярэднікам сучаснай Крымскай чыгункі з'яўлялася Крымская дырэкцыя Прыдняпроўскай чыгункі. Да 15 сакавіка 2014 года дырэкцыя падпарадкоўвалася Прыдняпроўскай чыгунцы, апасля было дасягнута пагадненне аб яе перападпарадкаванні Савету Міністраў АР Крым. 26 сакавіка 2014 года пастановай Дзяржаўнага савета Рэспублікі Крым створана дзяржаўнае прадпрыемства «Крымская чыгунка» на базе прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля; новаствораннаму дзяржаўнаму прадпрыемству адышла вялікая частка Крымскай дырэкцыі, на той момант ужо не існуючай. У ходзе падзей вясны 2014 года з Крыма на мацерыковую Украіну вывезена ўся новая чыгуначная тэхніка, у тым ліку пасажырскія лакаматывы ЧС7, дарожныя машыны і вагоны новых серый. Участкі былой Крымскай дырэкцыі, тыя, што засталіся на тэрыторыі Херсонскай і нязначнай часткі Запарожскіх абласцей Украіны, былі перададзены Запарожскай дырэкцыі.

У першы час на саставах цягнікоў далёкага праходжання, перападпарадкаваных Крымскай чыгунцы, былі зафарбаваны герб Украіны і лагатып «Укрзализныцы» і заменены гербам Рэспублікі Крым і абрэвіятурай «КЖД», але сіне-жоўтая колеравая гама афармлення захоўвалася. Таксама на пасажырскіх вагонах быў зменены код прыпіскі з 045 і 046 на 085.

Стан інфраструктуры і рухомага састава чыгункі на момант яе стварэння быў вельмі дрэнным. У сярэдзіне кастрычніка 2014 года спецыялісты Расійскай чыгункі і Дзяржчыгуннагляду правялі абследаванне Крымскай чыгункі і прыйшлі да высновы, што верхняя пабудова шляхоў і стрэлачныя пераводы знаходзяцца ў нездавальняючым стане. У выніку, на некаторых участках хуткасць руху цягнікоў было рэкамендавана знізіць да сарака, двадцаці пяці, а месцамі і да дзесяці кіламетраў у гадзіну. Выканаўца абавязкаў начальніка чыгункі А. Каракулькін заявіў, што «тэхніку няма сэнсу нават рамантаваць. Яна састарэла. Мы прынялі такую КЧ ад Прыдняпроўскай чыгункі».

З 26 снежня 2014 года па ініцыятыве ўкраінскага боку спынены грузавыя, а з 27 снежня — пасажырскія зносіны з Крымам з боку Украіны.

У 2014 годзе пагрузка склала 3,9 млн т, што на 41,5 % менш, чым у 2013, выгрузка скарацілася на 21,8 %.

Межы чыгункі[правіць | правіць зыходнік]

Крымская чыгунка мяжуе з:

Перспектывы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са «Стратэгіяй развіцця чыгуначнага транспарту ў РФ да 2030 года», падрыхтаванай Мінтрансам РФ у 2014 годзе, на развіццё чыгуначнай інфраструктуры Крымскай федэральнай акругі мяркуецца вылучыць 135,4 мільярда рублёў. Прадугледжваецца будаўніцтва новай чыгуначнай лініі Пралётная — Керч і шэрагу новых чыгуначных станцый, у тым ліку і буйных, мадэрнізацыя лініі ад Джанкоя да Феадосіі і Керчы працягласцю каля 207 кіламетраў. Таксама, плануецца перавод усіх чыгуначных ліній Крымскага паўвострава на пераменны ток 25 кВ.

1 мая 2014 года было створана сумеснае прадпрыемства «ГК Аўтадор» і ААТ «Расійскія чыгункі», якое названа ТАА «Керчанскі маставы пераход» і якое прыступіць да будаўніцтва чыгуначна-аўтамабільнага маста Тамань — Керч праз Керчанскі праліў, працягласцю 19 км і коштам да 1 млрд 250 млн еўра. Тэрмін будаўніцтва — 3 гады. Гэта прадугледжвае рэканструкцыю чыгуначнага ходу Керч — Армянск, з будаўніцтвам іншых галоўных шляхоў і электрыфікацыяй.

З 27 снежня 2014 года па ініцыятыве ўкраінскага боку пасажырскія зносіны з Крымам з боку Украіны спынены, маршруты цягнікоў «Укрзализныцы» скарочаны да станцый Херсон і Новааляксееўка, маршруты цягнікоў Крымскай чыгункі (акрамя 561/562 і 615/616) адменены.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]