Святая вада (крыніца, Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыніца «Святая вада»
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне
Найбліжэйшы горад Вілейка
Плошча 2,3 га
Кіруючая арганізацыя Куранецкае лясніцтва ДДЛГУ "Вілейскі вопытны лясгас"
physical
Крыніца «Святая вада»
Крыніца «Святая вада»
physical
Крыніца «Святая вада»
Крыніца «Святая вада»
Катэгорыя на Вікісховішчы

Крыніца «Святая вада» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння[1] ля вёскі Губы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца ў лесе, на захадзе ад вёскі Губы. Межы помніка прыроды «Крыніца Святая вада» адпавядаюць межам выдзелу 3 квартала 99 (52 па старой нумарацыі) Куранецкага лясніцтва. Плошча ахоўваемай тэрыторыі складае 2,3 гектара.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У лесе каля вёскі Губы Вілейскага раёна з-пад гары б’е крыніца, якая дае пачатак рэчцы Ментыні. На плошчы памерам 23 000 м², каля крыніцы забараняюцца любыя змяненні, якія парушаць эстэтычныя якасці і натуральны стан крыніцы: каптацыя выхадаў падземных вод на паверхню металічнымі і бетоннымі кольцамі, драўлянымі зрубамі; збудаванне артэ­зіянскіх свідравін і калодзежаў на прылеглых тэрыторыях для здабычы падземных водаў; будаўніцтва плацін і запрудаў на крынічным участку; змяненне рэчышча крынічных ру­ча­ёў, скід сцёкавых водаў; правядзенне ўсіх відаў меліярацыйных работ; змяненне натуральнага ўзроўню воднага гарызонту і гідралагічнага рэжыму; прагон і выпас жывёлы; загоннае паляванне і інш.

Помнік прыроды мяс­цовага значэння «Кры­ніца Святая вада» створаны для захавання ўнікальнага прыроднага аб’екта — групы крыніц, якія іграюць важную ро­лю ў гідралагічным ба­лансе прылеглай тэры­торыі.

У крынічна-ручаёвым комплексе знойдзеныя ві­­ды беспазваночных жы­вёл, якія раней не сустра­каліся на тэрыторыі Беларусі. Водны клешч Megapus nodipalpis var. tivdinae (Sokolow, 1926), і ручайнік Beraea maura (Curtis, 1834). Да таго ж у крынічных водах плаваюць віды беспазваночных жывёл, занесеныя ў Чырвоныя кнігі шэрагу Еўрапейскіх дзяржаў (Венгрыі і Польшчы).

На тэрыторыі помнікаў прыроды знойдзены баранец звычайны (Huperzia selago), уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (трэцяе выданне).

Людзі расказваюць, што калісьці ў гэтай крыніцы знаходзілі манеты ХІХ-ХХ стагоддзя. Гісторыя сведчыць, што звычай ахвяроўваць частку здабытых у ваенных паходах скарбаў (манет, зброі) мелі яшчэ готы (гуды), якія тэрыторыю сучаснай Беларусі засялялі аж у пачатку нашай эры. Гэты звычай на нашай зямлі захоўваецца аж дзве тысячы гадоў. А да нашай эры, у насельніцтва неалітычнай культуры лейкападобных кубкаў, уплывы якой праніклі на захад Беларусі, існавала традыцыя: у якасці ахвя­рапрынашэнняў кідаць у прыродныя вадаёмы гліняны посуд, прылады працы. У асноўным гэта былі каменныя сякеры, бурштынавыя ўпрыгожванні, мяса дзікіх жывёл[2].

Здаўна мясцовыя жыхары надзялялi крынiчную ваду незвычайнымi здольнасцямi. Казалi, што яна дапамагае ад хвароб вачэй i нават сляпыя станавiлiся вiдушчымi[3]. Месца цяжка даступнае. Крыніца аздоблена драўляным зрубам, над ёй — абраз з ручніком. Вада прэсная, якасць здавальняючая.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]