Крыніца (ансамбль народных інструментаў)
| Крыніца | |
|---|---|
| Краіны | |
| Адкуль | Мар’іна Горка |
Мар’інаго́рскі народны́ анса́мбль наро́дных інструме́нтаў «Крыні́ца» — ансамбль народных інструментаў з горада Мар’іна Горка, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль быў створаны ў 1987 годзе пры дзіцячай школе мастацтваў горада Мар’іна Горка. У 1991 годзе калектыву прысвоена званне «народны аматарскі калектыў»[1].
Кіраўнікамі ансамбля былі Г. В. Шпакоўскі (з 1987 года) і А. А. Федзянкоў (з 1999 года)[1].
Склад і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль аб’ядноўвае 11 удзельнікаў ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асноўныя мэты дзейнасці калектыву — павышэнне выканаўчага ўзроўню ўдзельнікаў, пашырэнне мастацкага светапогляду слухачоў і папулярызацыя інструментальнай музыкі.[1]
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]У рэпертуары ансамбля — творы беларускіх і замежных кампазітараў, сярод іх: танец з «Палескай сюіты» Я. Глебава, «Фантазія на тэмы песень І. Лучанка» А. Крамко, «Папуры на тэмы песень групы “Машына часу”» В. Сёміна, «Жарт-сувенір» І. Фралова, «Канікулы кахання» Я. Міягавай, «Медытанга» А. П’яцолы і іншыя.[1]
Узнагароды і ўдзел у фестывалях
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль — дыпламант і лаўрэат шматлікіх конкурсаў і фестываляў, у тым ліку: міжнароднага фестывалю выканання на старадаўніх струнных інструментах «Садко» (Масква, 2004), абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» (2006, 2012), фестывалю песні і музыкі «Майскі вальс» (Мар’іна Горка, 2012), абласнога тура рэспубліканскага агляду-конкурсу метадычных і творчых работ (г. Маладзечна, 2003) і іншых.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е А. А. Федзянкоў. Мар’інагорскі народны ансамбль народных інструментаў «Крыніца» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0805-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Федзянкоў. Мар’інагорскі народны ансамбль народных інструментаў «Крыніца» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0805-9.