Крыніца (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Крыніца»
Арыгінальная
назва
Крыніца
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1989
Мова беларуская

«Крыні́ца» — беларускі часопіс.[1][2][3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў выходзіць з 1989 года пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. У 1989—1994 гадах выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. Абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканамічную і культурную сітуацыю ў краінах СНД. Выходзіў на беларускай і рускай мовах — дубліравана. У 1994—2002 гадах — элітарны інтэлектуальны літаратурны часопіс на беларускай мове, арыентаваны выключна на беларускую чытацкую аўдыторыю, перадусім на творчую інтэлігенцыю. У 1994 годзе адначасова пабачылі свет № 7—8 «старога» часопіса і № 7 (1) — новага, часопіс распачаў новую нумарацыю.

Зноскі

  1. Крыніца. kamunikat.org. Праверана 10 мая 2020.
  2. Аксак, Валянціна. ЧАСОПІС “КРЫНІЦА” ЗАЧЫНЯЕЦЦА, А “ЛІМ” БУДЗЕ ПЕРАЙМЕНАВАНЫ, Радыё Свабода (21 лістапад 2003, 15:00). Праверана 5 кастрычніка 2020.
  3. Рыхтуецца электроннае выданне часопіса “Крыніца”, “ПрайдзіСвет” (25 лютага 2013). Праверана 10 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]