Крын Антанеску
Крын Антанеску | |
---|---|
рум.: Crin Antonescu | |
Род дзейнасці | палітык, гісторык |
Дата нараджэння | 21 верасня 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Adina-Ioana Vălean[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Сайт | crinantonescu.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крын Антанеску (рум.: Crin Antonescu; нар. 21 верасня 1959) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі, старшыня Сената Румыніі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў гістарычны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта ў 1985 годзе, пасля чаго працаваў настаўнікам гісторыі. З 1989 па 1990 год быў куратарам Тулчынскага музея гісторыі і археалогіі.
З 1996 па 2008 год з'яўляўся членам Палаты дэпутатаў Румыніі. На парламенцкіх выбарах 2008 года Крын Антанеску быў абраны сенатарам Румыніі ад Бухарэста. 16 снежня 2008 года стаў віцэ-старшынёй Сената Румыніі, сышоў з пасады 30 жніўня 2009 года. Крын Антанеску ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2009 года, заняў трэцяе месца з вынікам у 20,02 %. У другім туры падтрымаў кандыдата ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Мірчу Джаанэ.
5 лютага 2011 года, Нацыянал-ліберальная партыя Румыніі ўтварыла кааліцыю з сацыял-дэмакратамі і кансерватарамі, у маі 2012 года лідар сацыял-дэмакратаў Віктар Понта быў абраны прэм'ер-міністрам Румыніі.
3 ліпеня 2012 года Крын Антанеску быў абраны старшынёй Сената Румыніі. 6 ліпеня 2012 года парламент Румыніі вынес прэзідэнту Румыніі Траяну Бэсеску імпічмент. Тады ж Крын Антанеску стаў выконваючым абавязкі Прэзідэнта Румыніі. 21 жніўня Канстытуцыйны суд Румыніі прызнаў несапраўдным рэферэндум пра імпічмент Бэсеску, у сувязі з чым ён атрымаў права вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў.