Крыпталогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крыпталогія (стар.-грэч.: Κρυπτός — схаваны і λόγος — слова) — навука, якая займаецца метадамі шыфравання і дэшыфравання. Крыпталогія складаецца з двух частак — крыптаграфіі і крыптааналізу. Крыптаграфія займаецца распрацоўкай метадаў шыфравання дадзеных, у той час як крыптааналіз займаецца ацэнкай моцных і слабых бакоў метадаў шыфравання, а таксама распрацоўкай метадаў, якія дазваляюць узломваць крыптасістэмы.

Слова «крыпталогія» (англ.: cryptology) сустракаецца ў англійскай мове з XVII стагоддзя, і першапачаткова азначала «скрытнасць у гаворцы», у сучасным значэнні было ўведзена амерыканскім вучоным Уільямам Фрыдманам [1] і папулярызавана пісьменнікам Дэвідам Канам.

Зноскі

  1. Riverbank Laboratories (англ.)(недаступная спасылка). — «Friedman invented the words «cryptanalysis» and «cryptology», the first being code-breaking, and the latter being the overall term used to describe the science»  Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 4 жніўня 2010.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]