Крыспін Гловер
| Крыспін Гловер | |
|---|---|
| англ.: Crispin Glover | |
| | |
| Род дзейнасці | кінарэжысёр, паэт, кінапрадзюсар, спявак, сцэнарыст, пісьменнік, мантажор, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр |
| Дата нараджэння | 20 красавіка 1964 (62 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Bruce Glover[d] |
| Альма-матар | |
| Сайт | crispinglover.com (англ.) |
Крыспін Хеліян Гловер (англ.: Crispin Hellion Glover; нар. 20 красавіка 1964, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, спявак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крыспін нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і актрысы і танцоркі Бэці Гловер і акцёра Бруса Гловера. Дзяцінства правёў у Паўднёвай Каліфорніі.
У пачатку сваёй кар’еры Гловер здымаўся ў эпізодах серыялаў «Шчаслівыя дні» і «Блюз Хіл-стрыт». Яго першымі значнымі працамі былі ролі ў фільмах «Навыперадкі з месяцам» і «Настаўнікі», якія выйшлі ў 1984 годзе.
Найбольшую папулярнасць Гловеру прынесла роля Джорджа Мак-Флая ў першай частцы трылогіі «Назад у будучыню». Атрымаўшы прапанову зноў зняцца ў гэтай ролі, запатрабаваў павялічыць ганарар, але атрымаў адмову і не стаў здымацца. У другой частцы трылогіі сыграў іншы акцёр, загрымаваны пад пастарэлага Джорджа Мак-Флая.
Таксама Гловер напісаў некалькі кніг, найбольш вядомая з якіх — «Лоўля пацукоў», і запісаў альбом у стылі маргінальнай музыкі The Big Problem ≠ The Solution. The Solution = Let It Be.