Крыстабаль Лопес Рамера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыстабаль Лопес Рамера
Герб
Roman Catholic Archbishop of Rabat[d]
з 10 сакавіка 2018
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Rabat[d]
Папярэднік Vincent Louis Marie Landel[d]
Кардынал-святар (San Leone I[d])
з 5 кастрычніка 2019
апостальскі адміністратар
з 24 мая 2019
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Tanger[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 19 мая 1952(1952-05-19) (71 год)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстабаль Лопес Рамера (нар. 19 мая 1952, Вэлес-Рубіо, Андалусія) — іспанскі рымска-каталіцкі клірык, арцыбіскуп.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Гэрона ён паступіў у семінарыю салезіянскага таварыства ў Барселоне, дзе вывучаў філасофію (1973‒1975) і тэалогію (1975‒1979). Атрымаў ступень бакалаўра навук камунікацыі ў галіне журналістыкі ў аўтаномным універсітэце Барселоны (1982).

Першыя манаскія абяцанні склаў 16 жніўня 1968 года, а вечныя абяцанні — 2 жніўня 1974 года. Святарскае пасвячэнне атрымаў 19 мая 1979 года.

Пасля святарскага пасвячэння выпаўняў разнастайныя функцыі. У 1979‒1984 гадах працаваў з імігрантамі ў Ля Вэрнэда ў Барселоне; ў 1984‒1986 гадах кіраваў моладзевым душпастырствам у салезіянскім каледжы ў Асунсьёне (Парагвай). У 1986‒1992 гадах быў інспектарыяльным дэлегатам па справах моладзевага душпастырства пакліканняў у Асунсьёне, а таксама праз 12 месяцаў з 1991 года выпаўняў функцыю галоўнага рэдактара Салезіянскага Бюлетэня ў Асунсьёне. У 1992‒1994 гадах выконваў абавязкі пробашча ў Асунсьёне, а праз наступныя шэсць гадоў быў інспектарам парагвайскай інспекторыі. Пазней, з 2000 года выпаўняў абавязкі дырэктара супольнасці, таксама адказваў за моладзевае душпастырства і навучаў у каледжы ў Асунсьёне. У 2002—2003 гадах распазнаў місійнае пакліканне і працаваў у Парагваі. Праз наступных восем гадоў быў дырэктарам супольнасці, адказным за парафіяльнае і школьнае душпастырства ў цэнтры прафесійнага навучання ў горадзе Кенітра ў Марока. У 2011 годзе быў прызначаны інспектарам балівійскай інспекторыі, а з 2014 года прыняў абавязкі іспанскага настаяцеля інспекторыі Марыі Успамогі Хрысціянаў.

У 2018 годзе быў прызначыны арцыбіскупам дыяцэзіі Рабат у Марока[1].

Зноскі