Перайсці да зместу

Крыстаполле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Крыстаполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • ▼7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2339
Аўтамабільны код
3
СААТА
3247804046


Крыстаполле (Беларусь)
Крыстаполле
Крыстаполле


Крыстаполле (Гомельская вобласць)
Крыстаполле
Крыстаполле


Крыстаполле (Рагачоўскі раён)
Крыстаполле
Крыстаполле


Мапа

Крыстапо́лле[1] (трансліт.: Krystapollie, руск.: Кристополье) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Пасёлак знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 101 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па дарозе Р43 (Доўск—Слаўгарад).[2]

Паводле пісьмовых крыніц пасёлак вядомы з 19 стагоддзя як сяленне ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Узгадваецца прынамсі з 1851 года як паштовая станцыя 3-га класа на Маскоўска-Варшаўскай шашы. Будынак станцыі тыповы, ў неагатычным стылі са стральчатымі вокнамі, створаны па праекце 1843 года. Памешчык Радзевіч у 1865 годзе меў тут 230 дзесяцін зямлі. Побач была каталіцкая капліца. З 1907 года паштовае аддзяленне пачало прымаць тэлеграмы. У 1930 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).[2]

  • 1858 год — 71 жыхар, 15 двароў.
  • 1959 год — 184 жыхары.
  • 2004 год — 33 жыхары, 10 гаспадарак.[2]
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Крыстапо́ле
  2. 1 2 3 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.