Крыстафер Лоік
| Крыстафер Лоік | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Christopher Loeak | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Jurelang Zedkaia[d] | ||||||
| Пераемнік | Casten Nemra[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
11 лістапада 1952 |
||||||
| Смерць |
8 жніўня 2025[1] (72 гады) |
||||||
| Жонка | Анона Лоік | ||||||
| Дзеці | трое | ||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Партыя | беспартыйны | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Крыстафер Джарэбан Лоік (англ.: Christopher Jorebon Loeak; 11 лістапада 1952, Ailinglaplap Atoll[d] — 8 жніўня 2025[1], Ганалулу[1]) — маршальскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Маршалавых Астравоў з 10 студзеня 2012 г. Быў абраны парламентам, атрымаўшы 21 голас супраць 11, аддадзеных за Джурэланга Зедкаю.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на востраве Аілінглапалап, Маршалавы Астравы. Родная мова — маршальская. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў ЗША. Пазней скончыў два універсітэты — Ганзага і Гавайскі ціхаакіянскі.
Лоік быў абраны ў Заканадаўчы сход Маршалавых Астравоў у 1985 годзе як прадстаўнік Аілінглапалапа. З 1988 па 1992 год ён быў міністрам юстыцыі ў кабінеце прэзідэнта Амата Кабуа. У 1992 годзе ён стаў міністрам сацыяльных паслуг і займаў гэтую пасаду да смерці прэзідэнта ў 1996 годзе. Калі новым кіраўніком дзяржавы быў абраны Імата Кабуа, Лоік стаў міністрам адукацыі. Ён займаў гэтую пасаду на працягу двух гадоў. У 1998 годзе Лоік атрымаў пасаду кіраўніка ланцуга астравоў Ралік, а праз год стаў памочнікам прэзідэнта.
У 2007 годзе Лоик стаў спікерам ў Заканадаўчым сходзе, а пасля абрання кіраўніком дзяржавы Літоквы Тамеінга вярнуўся да пасады памочніка прэзідэнта. Працягваў сваю палітычную дзейнасць і пасля абвяшчэння вотуму недаверу Тамеінзе і абрання Джурэланга Зедкаі. 19 студзеня 2012 г Лоік стаў прэзідэнтам Маршалавых Астравоў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 https://marshallislandsjournal.com/farewell-to-iroojlaplap-christopher-jorebon-loeak/
- ↑ Farewell to Iroojlaplap Christopher Jorebon Loeak (англ.). The Marshall Islands Journal (15 жніўня 2025). Праверана 30 жніўня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- rmigovernment.org — афіцыйны сайт прэзідэнта Маршалавых Астравоў