Крыстафер Невінсан
Крыстафер Невінсан | |
---|---|
англ.: Christopher R. W. Nevinson | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1946[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Генры Невінсан[d] |
Маці | Margaret Nevinson[d] |
Род дзейнасці | ambulance driver, мастак, рысавальнік, графік |
Жанр | батальны жывапіс[d] і пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | футурызм |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыстафер Рычард Віні Невінсан (англ.: Christopher R. W. Nevinson; 13 жніўня 1889, Лондан — 7 кастрычніка 1946) — англійскі мастак.
Бацькам Крыстафера быў вядомы радыкальны журналіст, маці — актывістка фемінісцкага руху. Жывапіс будучы мастак вывучаў у лонданскай Школе прыгожых мастацтваў Слейд, пасля яе заканчэння працаваў у Парыжы журналістам і шмат маляваў. Быў вядомай фігурай у французскім авангардзе пачатку XX стагоддзя. У 1911 годзе К. Невінсан адкрывае для сябе кубізм, які аказаў уплыў на ўсю наступную творчасць мастака. У перыяд перад пачаткам Першай сусветнай вайны захапляецца вартыцызмам і футурызмам. Яшчэ падчас вучобы ў школе Слейд Невінсан знаёміцца і завязвае сяброўскія адносіны з лідарам італьянскіх футурыстаў Тамаза Марынеці і заснавальнікам англійскага варыянту футурызму пад назвай вартыцызм Уіндэмам Льюісам.
У 1914 годзе, з пачаткам вайны, К. Невінсан, пацыфіст па перакананнях, добраахвотна запісваецца ў медыцынскую часць — каб не браць у рукі зброю. Пасля адпраўкі яго падраздзялення ў Францыю служыць шафёрам і санітарам на фронце, затым — у Трэцім генеральным шпіталі ў Лондане. У 1916 годзе, пасля захворвання на рэўматычную ліхаманку, дэмабілізаваны з воінскай службы як інвалід. Падчас медыцынскай рэабілітацыі мастак напісаў некалькі карцін пра франтавое жыццё, пасля чаго ён быў у 1917 годзе пасланы на Заходні фронт у якасці «ваеннага мастака». У перыяд паміж 1917 і 1918 гадамі К. Невінсан напісаў 60 «франтавых» палотнаў, некаторыя з якіх былі прызнаныя настолькі скандальнымі, што не выстаўляліся.
Зноскі
- ↑ а б https://rkd.nl/explore/artists/59260 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Christopher Richard Wynne Nevinson
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Вялікабрытаніі XX стагоддзя
- Мастакі-пейзажысты Вялікабрытаніі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Ваенныя ўрачы Вялікабрытаніі
- Пацыфісты