Крыстобаль Баленсіяга
| Крыстобаль Баленсіяга | |
|---|---|
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Cristóbal Balenciaga Eizaguirre |
| Род дзейнасці | дызайнер, бізнесмен, мадэльер, мадэльер-дызайнер |
| Дата нараджэння | 21 студзеня 1895[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 сакавіка 1972[3][2][…] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Сайт | balenciaga.com |
Крыстобаль Баленсіяга Эйсагірэ (баскск.: Cristobal Balenciaga Eizagirre; ісп.: Cristóbal Balenciaga Eizaguirre, 21 студзеня 1895, Гетарыя, Краіна Баскаў — 23 сакавіка 1972) — баскскі мадэльер, заснавальнік дома высокай моды Balenciaga, які функцыянаваў у Сан-Себасцьяне, Мадрыдзе і Парыжы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Гетарыя ў баскскай сям’і, у рыбака і швачкі. У 12-гадовым узросце быў аддадзены ў чаляднікі краўцу.
У 1919 годзе з дапамогай маркізы дэ Каса-Торэс адкрыў сваё ўласнае атэлье ў горадзе Сан-Себасцьяне. У наступным, 1920 годзе, адкрыў дом моды ў Мадрыдзе. У 1933 годзе сумесна з Педра Радрыгесам адкрывае там жа дом моды Eisa.
У 1930-х гадах пераехаў у Парыж, дзе ў 1937 годзе адчыніў дом высокай моды Balenciaga. Сярод яго кліентак былі каралева Іспаніі Вікторыя, каралева Бельгіі Фабіёла, княгіня Манака Грэйс, герцагіня Віндзарская Уоліс Сімпсан.
Канец 1940-х і 1950-я гады гісторыкі моды часам называюць «эрай Баленсіягі». У гэты перыяд ён стварыў тое, што пасля шматкроць выкарыстоўвалася ў модным дызайне: вузкі прамы сілуэт у форме літары I, сукенкі-бочкі, паліто-карэ, свабодныя жакеты з вялізнымі капюшонамі, сукенкі-трапецыі, капялюшы-скрыначкі, разнастайныя паўпаліто без гузікаў і каўняра. У 1945 годзе ўвёў у жаночае адзенне квадратныя плечы, а ў 1951 годзе — адзенне з адкрытымі шыяй і плячыма. У 1960 годзе прыдумаў сукенку-мяшок, якое пасля было скапіяванае шматлікімі іншымі дызайнерамі.
Како Шанэль сцвярджала, што Баленсіяга — адзіны куцюр’е, які здольны самастойна мадэляваць, кроіць, рэзаць і шыць. Ён аддаваў перавагу працаваць са шчыльнай, цвёрдай тканінай, якая надавала яго тварэнням падабенства са скульптурамі.
Баленсіяга за ўсё жыццё даў усяго некалькі інтэрв’ю. У 1968 годзе ён вырашыў завяршыць кар’еру і закрыць дамы моды ў Парыжы, Сан-Себасцьяне і Мадрыдзе, пры гэтым не паведаміў пра гэта сваім супрацоўнікам асабіста і не развітаўся з імі. Вытворчасць духоў працягнулася па ліцэнзіі, якую выкупіў Жан Канк’е; таксама ён пачаў вытворчасць адзення прэт-а-партэ пад гэтай маркай. Развіваць ідэі Баленсіягі працягнулі яго вучні — Андрэ Курэж і Эмануэль Унгаро.
Зноскі
- ↑ Cristóbal Balenciaga
- ↑ а б Cristobal Balenciaga // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cristóbal Balenciaga // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.