Крыстыянстад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Крыстыянстад
шведск.: Kristianstad
Герб
Герб
Kristianstad 070628-1.JPG
Краіна
Лен
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
17,67 км²
Насельніцтва
35 711 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1873 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
044
Афіцыйны сайт
Крыстыянстад на карце Швецыі
Крыстыянстад (Швецыя)
Крыстыянстад

Крыстыянстад[1] (шведск.: Kristianstad) — горад на поўдні Швецыі ў лене Сконэ. Насельніцтва — 35 711 жыхароў (2010)[2], што складае амаль што палову насельніцтва Крыстыянстадскай камуны (80 332).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад заснаваны каралём Даніі Крысціянам IV у 1614 годзе. Каб стымуляваць яго развіццё, былі пазбаўлены гарадскіх прывілеяў суседнія гарады Вэ (1614) і Охус (1617). Самаму Крыстыянстаду такія прывілеі былі пададзены толькі ў 1622 годзе. Асноўнай мэтай будаўніцтва горада было забеспячэнне абароны дацкай правінцыі Сконэ ад шведаў. З 1719 да 1997 горад з'яўляўся цэнтрам лена Крыстыянстад. Цяпер ён з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крыстыянстадскай камуны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Крыстыянстадзе знаходзіцца самы нізкі пункт у Швецыі — 2,41 м ніжэй узроўню мора. З-за гэтага часткі горада павінны быць абаронены ад паводак насыпнымі дамбамі і сістэмай помпаў.

Горад атачае вялікая раўніна. Толькі на ўсходзе і паўночным усходзе размешчаны невялікія ўзгоркі Балсбергет і К'югекёль, адпаведна. На поўдні размешчаны невялікі ўчастак тэрыторыі, якую часам называюць адзіным дажджавым лесам у Швецыі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У Крыстыянстадзе і суседнім Охусе штогод ладзіцца міжнародны джазавы фестываль[3].

Зноскі

  1. Напісанне Крыстыянстад у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Statistiska centralbyrån
  3. Kristianstad/Åhus jazzfestival (швед.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]