Крыстэн Сцюарт
| Крыстэн Сцюарт | |
|---|---|
| англ.: Kristen Stewart | |
| | |
| Дата нараджэння | 9 красавіка 1990[1][2][…] (36 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Джулс Сцюарт[d] |
| Муж | Dylan Meyer[d][4] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, актрыса агучвання, кінарэжысёр, тэлерэжысёр, кінасцэнарыст |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0829576 |
| kristenstewart.com (англ.) | |
Крыстэн Джэймс Сцюарт (англ.: Kristen Jaymes Stewart; нар. 9 красавіка 1990[1][2][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія[3]) — амерыканская актрыса. Атрымала шырокую вядомасць дзякуючы ролі Бэлы Свон у серыі фільмаў «Змрок». У 2010 годзе атрымала спецыяльную ўзнагароду BAFTA ў катэгорыі «Узыходзячая зорка». У 2012 годзе часопіс «Forbes» назваў Крыстэн Сцюарт самай высокааплатнай актрысай. У 2015 годзе стала першай актрысай-амерыканкай, ганараванай французскай прэміяй «Сезар» (у намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана» ў драме «Зільс-Марыя»). У 2020 годзе Крыстэн Сцюарт атрымала ўзнагароду «Актрыса дзесяцігоддзя» ад Асацыяцыі галівудскіх крытыкаў. Таксама мае намінацыі на кінапрэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2008), «Выбар крытыкаў» (2022) і «Оскар» (2022).
Іншыя вядомыя фільмы з удзелам актрысы: «Пакой страху» (2002), «У дзікіх умовах» (2007), «Парк культуры і адпачынку» (2009), «Ранэвэйс» (2010), «На дарозе» (2012), «Беласнежка і паляўнічы» (2012), «Усё яшчэ Эліс» (2014), «Ультраамерыканцы» (2015), «Роўныя» (2015), «Персанальны пакупнік» (2016) і «Спенсер» (2021).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Kristen Stewart // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kristen Jaymes Stewart // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #139211659 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://elpais.com/gente/2025-04-21/kristen-stewart-y-su-pareja-la-guionista-dylan-meyer-se-casan-tras-seis-anos-de-relacion.html Праверана 21 красавіка 2025.
- ↑ https://www.vanityfair.com/hollywood/2017/06/academy-new-voters-2017