Крысціна Бандурына
Крысціна Бандурына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1992 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, грамадская актывістка |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Экслібрыс (2014) Залаты апостраф (2016) |
Крысціна Бандурына (1992, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская паэтка, філолаг, ЛГБТ-актывістка[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў сярэдняй школе № 9 у г. Мазыр, скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць» (2017—2018). Рэдактарка інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «TAUBIN».
Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры «Саюзе беларускіх пісьменнікаў» (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020).
Філолаг, рэдактар, вывучала беларускую і амерыканскую літаратуру. Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фіналістка конкурса «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), фестывалю «Вершы на асфальце» (2015—2021; Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр), паэтычнага семінара з Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Transformation» Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН-цэнтра (2017—2018).
Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016).
Мае зборнік вершаў «Homo» (2019, выдавецтва «Галіяфы») і зборнік перакладаў вершаў на рускую мову «Псалмы и сонники» (2021, выдавецкая серыя «UGAR»).
Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вяла блог па праблемах дамашняга гвалту. Працавала ў межах праекта «Маё права» Будзьма беларусамі![3]. ЛГБТ-актывістка[2][1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Homo». Мн.: Галіяфы, 2019.
- «Псалмы и сонники». М.: UGAR, 2021.
- «Самае трывожнае лета». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.
Зноскі
- ↑ а б Адарві нумарок і чытай верш. У Менску прайшла вечарына ЛГБТ- і кўір-паэзіі(недаступная спасылка). Белсат (14 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2023. Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Крысціна Бандурына ў арт-праекце «Словы мацней»(недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (6 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2023. Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ https://budzma.by/news/pakul-nie-strashna.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Долину ангелов посетила поэт, редкатор Кристина Бандурина Архівавана 22 чэрвеня 2021. (руск.)
- [1] Архівавана 11 мая 2021. (руск.)
- [2] (руск.)
- [3] (руск.)
- [4] (руск.)