Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ
шведск.: Kristina Stigsdotter Hvide
Coatofarms-Hvide.jpg
Каралева-кансорт Швецыі
1163 ці 1164 — 12 красавіка 1167
Папярэднік Брыгіда Харальдсдоцір
Пераемнік Сесілія Ёхансдотэр

Нараджэнне каля 1145
Смерць каля 1200
Бацька Stig Tokesen Hvide[d]
Маці Margrethe Knudsdatter[d]
Муж Карл Сверкерсан[1]
Дзеці Сверкер Карлсан

Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ (шведск.: Kristina Stigsdotter Hvide, дацк.: Christine Stigsdatter Hvide; каля 1145 ― каля 1200) ― каралева-кансорт Швецыі, жонка Карла VII Сверкерсана і маці караля Сверкера II Карлсана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крысціна Стыгсдотэр была дачкой дацкага двараніна Стыга Токесена (пам. 1150) з дынастыі Хвідэ з Сконэ (на той момант ― правінцыя дацкага каралеўства) і дацкай прынцэсы Маргарэт Кнудсдатэр, якая была дачкой караля Даніі Кнуда Лаварда.

Крысціна выйшла замуж за караля Швецыі Карла VII у 1163 (або ў 1164) годзе і з таго часу жыла ў Швецыі. У 1163 годзе шведскі ярл Гуторм сустрэў яе ў Сконэ і адправіўся з ёй у Швецыю. Гісторыкі мяркуюць, што іх вясельная цырымонія адбылася пасля інтранізацыі новага арцыбіскупа Упсалы Стэфана ў 1164 годзе. Пасля таго, як яе муж быў зрынуты і забіты ў Вісінгсё ў 1167 годзе (верагодна, забойства здзейснілі людзі Кнута Эрыксана), Крысціна збегла ў Данію разам са сваім сынам. Пасля смерці Кнута Эрыксана яе сын быў абраны каралём Швецыі і стаў вядомы пад імем Сверкер II.

Даты нараджэння і смерці Крысціны Стыгсдотэр дакладна невядомыя, але гісторыкі мяркуюць, што яна нарадзілася каля 1145 года і памерла каля 1200 года.

Дзеці

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar