Крысціна Сяргееўна Ціманоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крысціна Ціманоўская)
Лёгкая атлетыка
Крысціна Ціманоўская
альтэрн.: Крысьціна Сяргееўна Ціманоўская
руск.: Кристина Сергеевна Тимановская
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Крысціна Сяргееўна Ціманоўская
Спецыялізацыя 100 metres[d]
Нарадзілася 19 лістапада 1996(1996-11-19)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 168 см[2]
Вага 61,5 кг[2]
IAAF 14571586
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысці́на Сярге́еўна Цімано́ўская (нар. 19 лістапада 1996, Клімавічы, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Майстар спорту Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.87[6].

Пераможца Рэспубліканскай універсіяды 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.74[6].

Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2017 года ў бегу на 100 метраў з вынікам 11,54.

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў 17 жніўня 2020 года разам з іншымі спартсменамі Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і членамі калектыва Рэспубліканскага цэнтра па лёгкай атлетыцы асудзіла гвалт і назвала дзеянні сілавых структур незаконнымі і непрымальнымі[7].

У 2021 годзе Крысціна Ціманоўская кваліфікавалася для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа на дыстанцыях 100 і 200 метраў. Пасля таго як дзве беларускія спартсменкі не былі дапушчаны да ўдзелу ў эстафеце 4х400 метраў з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб, беларускае спартыўнае кіраўніцтва ўключыла ў спіс удзельніц Крысціну Ціманоўскую, якая не ўдзельнічала ў спаборніцтвах на данай дыстанцыі на прафесійным узроўні. 30 ліпеня спартсменка заявіла, што яна не ўдзельнічала ў прыняцці гэтага рашэння і даведалася пра яго постфактум, а таксама раскрытыкавала спартыўнае кіраўніцтва[8][9]. Вечарам таго ж дня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» пачалося цкаванне спартсменкі[10].

1 жніўня беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам» і паспрабавала пасадзіць спартсменку на самалёт, каб вывезці ў Мінск[11][12]. Ціманоўская назвала хлуснёй афіцыйную прычыну і заявіла, што дактары яе не аглядалі. Спартсменка адмовілася пакідаць Токіа і запрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэта[13][14].

З намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы Пятром Гліньскім, 9.8.2021

5 жніўня Крысціна Ціманоўская прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшаву[15]. 9 жніўня на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы Пятром Гліньскім  (польск.) выказала зацікаўленасць працягнуць спартыўную кар’еру, ёй прызначана спартыўная стыпендыя[16].

28 чэрвеня 2022 года атрымала польскае грамадзянства рашэннем Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды[17]. У лютым 2023 года Крысціна Ціманоўская выйграла свой першы медаль на чэмпіянаце Польшчы, заняўшы другое месца ў бегу на 60 м, затым на студэнцкім чэмпіянаце стала першай на дыстанцыі 200 метраў[18].

Прадстаўляла Польшчу на чэмпіянаце свету 2023 ў Будапешце. Выйшла ў паўфінал у бегу на 200 м. Разам з нацыянальнай камандай стала фіналісткай у эстафеце 4х100 м, дзе полькі занялі 5-е месца.

Зноскі

  1. World Athletics database
  2. а б в г Легкая атлетика // Токио 2020 / КомандаНацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 жніўня 2021.
  3. http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
  4. https://www.liberation.fr/sports/jeux-olympiques/interdite-de-concourir-et-emmenee-a-laeroport-la-sprinteuse-bielorusse-krystsina-tsimanouskaya-demande-lasile-en-autriche-20210801_PLFKDENOVJBUHITYXZ77EZEF5Y/ Праверана 1 жніўня 2021.
  5. https://belsat.eu/news/30-08-2022-byagunnya-krystsina-tsimanouskaya-atrymala-polskae-gramadzyanstva/
  6. а б Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  7. 17 августа прошлого года в инстаграме спортсменки Кристины Тимановской был опубликован пост с текстом:
  8. «Они накосячили с девчонками» — белорусская легкоатлетка Тимановская заявила, что «очень крутое начальство» поставило ее на эстафету на Олимпиаде без ее ведома(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021. Праверана 16 студзеня 2022.
  9. Из-за косяка чиновников (они включили дурака и не признают вину) у беларусов в Токио подвисла эстафета 4 по 400
  10. Нет результата — нужен скандал. Тирада возмущения в соцсетях от легкоатлетки Кристины Тимановской. 31.07.2021 Архівавана 1 жніўня 2021.
  11. Бегунью Тимановскую тренеры отстранили от участия в Олимпийских играх, ее хотели посадить на самолет из Токио
  12. Бегунью из Беларуси насильно депортируют из Токио. Она отказалась бежать эстафету на Олимпиаде-2020
  13. БФСС обратился в МОК с требованием пожизненной дисквалификации и лишением аккредитации на ОИ Моисевича, Шумака, Юрчика и Довгалёнка, 2.08.2021
  14. «Боюсь, что в Беларуси меня могут посадить в тюрьму». Кристина Тимановская может попросить политического убежища в Австрии // Sports.ru, 1.08.2021
  15. novychas.by
  16. web.archive.org
  17. Бягуння Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства
  18. /t.me/zozhteam

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]