Крысцін, фільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крысцін
Christine
Постар фільма
Жанр

трылер
жахі

Рэжысёр

Джон Карпэнтэр

Прадзюсар

Рычард Кобрыц
Лары Джэй Франка

Аўтар
сцэнарыя

Біл Філіпс

У галоўных
ролях

Кейт Гордан
Джон Стоквэл
Аляксандра Пол
Роберт Проскі
Гары Дын Стэнтан

Аператар

Дональд М. Морган

Кампазітар

Джон Карпэнтэр
Алан Ховарт

Кінакампанія

Columbia Pictures

Працягласць

110 хвілін

Бюджэт

$ 9 700 000 (ацэнка)

Зборы

Сцяг ЗША $ 21 200 000

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Мова

Англійская

Год

1983

IMDb

ID 0085333

Крысцін (Англійская: Christine) - амерыканскі трылер Джона Карпэнтэра па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга, які быў зняты ў 1983 годзе. Падзеі, якія адбываюцца ў 1978 годзе, рассказваюць гісторыю пра занудлівага падлетка, які выпадкова пакупае дзіўны аўтамабіль, што радыкальна змяняе яго жыццё. Фільм звычайна адносяць да катэгорыі жахаў, але некаторыя крытыкі, лічаць яго адным з налепшых фільмаў пра аўтамабілі ўсіх часоў. Прэм'ера фільма адбылася 9 снежня 1983 года.


Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі пачынаюцца ў 1957 годзе на аўтамабільным заводзе ў Дэтройце, дзе з канвэйра сыходзіць новенькая мадэль Chrysler Plymouth Fury. Падчас зборкі, аўтамабіль траўміруе аднаго працаўніка і забівае другога.

Праз 21 год Арнольд "Эрні" Канінгэм (Кейт Гордан) - тыповы занудлівы і рахманы падлетак старэйшай школы, над якім здекваюцца аднакласнікі і якога трымаюць пад жорсткім наглядам бацькі, робіць самачыннае рашэнне і пакупае разбіты стары аўтамабіль мадэлі Plymouth Fury за $250. Яго адзіны сябар Дэніс (Джон Стоквэл) намагаецца пераканаць яго не рабіць гэтага, але Арнольд нікога не слухае. Увесь свой вольны час Эрні аддае рамантаванню аўтамабіля, які ён называе Крысцін, у гаражы Уіла Дарнэла (Роберт Проскі), дзе таксама падпрацоўвае.

Чым больш аўтамабіль набывае свой першапачатковы выгляд, тым больш змяняецца Эрні фізічна і псіхалагічна. У Эрні з'яўляецца дзяўчына (Аляксандра Пол), ён пачынае апранацца па апошняй модзе і паводзіць сябе фанабэрыста са сваімі бацькамі і сябрам Дэнісам. Дзяўчына Эрні Лі пачынае заўважаць, што ён больш любіць Крысцін, чым яе, на падставе чаго яны заўсёды сварацца.

Тым часам Крысцін пачынае забіваць: спачатку яна забівае школьных хуліганаў, якія здзекваліся над Арнолльдам і нанеслі шкоду самой Крысцін, потым уладальніка гаража Дарнэла. Пасля таго, як Лі амаль што не загінула ў салоне машыны, яна разумее, што Крысцін уяўляе сабой небяспеку, як для Эрні, так і для ўсіх астатніх. Гэтымі думкамі яна дзеліцца з сябрам Эрні Дэнісам, і яны вырашаюць знішчыць Крысцін. Яны вырашаюць завабіць Крысцін у гараж Дарнэла і раздавіць Крысцін бульдозерам. Падчас фінальнага супрацьстаяння ў гаражы Дарнэла Крысцін, за рулём якой знаходзіцца Арнольд, намагаецца забіць Лі і Дэніса, але выпадкова гіне сам Арнольд. Дэніс сплюшчвае Крысцін бульдозерам. На наступны дзень, Крысцін праганяюць праз металічны прэс і каток.

Скончваецца фільм кадрам, у якім спрэсаваны кубік, які ўяўляе сабой Крысцін, пачынае зноў рухацца.

Акторскі склад і персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная роля спачатку прапанавался Кевіну Бэйкану, але ён адмовіўся.

  • Кейт Гордан - Арнольд "Эрні" Канінгэм
  • Джон Стоквэл - Дэніс Гілдэр
  • Аляксандра Пол - Лі Кэбат
  • Роберт Проскі - Уіл Дарнэл
  • Гары Дын Стэнтан - дэтэктыў Рудольф "Рудзі" Джанкінс
  • Крысцін Бэлфард - Рэгіна Канінгэм
  • Робертс Блосам - Джордж ЛеБэй
  • Келі Прэстан - Роўзэн
  • Уільям Острандэр - Кларэнс "Бадзі" Рэпертан
  • Малкальм Дэнэр - Пітэр "Мучы" Уэлч
  • Стывен Тэш - Рычард "Рычы" Трэлані
  • Сцюарт Чарна - Дональд "Дон" Вандэрберг
  • Дэвід Спілберг - містэр Кэйсі

Персанажы фільма з'яўляюцца стэрэатыпнымі для таго часу. Арольд Канінгэм - тыповы бясшчасны і занудлівы студэнт амерыканскай старэйшай школы, але мае вельмі добры ітэлектуальны паказчык. Арнольд мае аднаго сябра - Дэніса, які таксама ўяўляе сабой тыповы узор дабрадушнага заўзятага спратсмена, які сябруе з усімі. Школьныя хуліганы таксама тыповыя персанажы для амерыканскай рэчаіснасці 80-х гадоў.

Пракат[правіць | правіць зыходнік]

мадэль Chrysler Plymouth Belvedere чырвона-белага колеру, якую выкарыстоўвалі пры здымках у якасці Plymouth Fury

На першым тындне праката ў Злучаных Штатах фільм атрымаў $3.408.904 і скончыў тыдзень на 4 месцы сярод прэм'ерных паказаў. Агулам фільм атрымаў $21.017.849 у ЗША за сем тыдняў праката, HKD265.268 у Ганконзе і ў пераліку на еўра €3.272.268 у ФРГ.

Крыніца: Box Office Mojo

Тыдзень Месца Прыбытак
1 #4 $3.408.904
2 #8 $2.058.517
3 #9 $1.851.909
4 #9 $2.736.782
5 #8 $2.015.922
6 #12 $1.316.835
7 #14 $819.972

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прадзюсары фільма за два гады праглядзелі 24 розныя мадэлі аўтамабіляў, якія б маглі ўвасобіць Крысцін на экране.
  • Выканаўца ролі дзяўчына Арнольда Аляксандра Пол ніколі не глядзела фільмаў Джона Карпэнтэра і не чытала кніг Стывена Кінга.
  • 15% бюджэта фільма было страчана на аўтамабілі: толькі два аўтамабіля засталіся непашкоджанымі, астатнія былі ўшчэнт разбітыя.
  • Знічтажаць аўтамабілі падчас здымак было цяжка - некаторыя акторы гублялі прытомнасць ад стомленасці.
  • Шкло Крысцін было таніравана. Гэта адмыслова прыдумаў Карпэнтэр, каб гледачы не маглі зразумець, ці ёсць за рулём Арнольд, ці не.
  • Здымкі фільма пачаліся яшчэ да таго, як выйшла ў свет сам раман Кінга.
  • Карпэнтэр не прыйшоў на прэм'еру фільма з-за забабонаў, бо верыў, што калі ён прыходзіць на прэм'еру, то абавязкова здараецца што-небудзь дрэннае.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

«Крысцін» (англ.)  на сайце Internet Movie Database 6.6 з 10 зорак

«Крысцін»(англ.)  на сайце allmovie 3 з 5 зорак

«Крысцін»(англ.)  на сайце Rotten Tomatoes (рэйтынг 65 % па выніках 23 водгукаў)