Крысціян Бейл
Крысціян Бейл | |
---|---|
англ.: Christian Bale | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Christian Charles Philip Bale |
Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, характарны акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1974[1][2][…] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | David Bale[d] |
Маці | Jenny James[d] |
Жонка | Sandra Blažić[d] |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Крысціян Чарльз Філіп Бейл (англ.: Christian Charles Philip Bale; нар. 30 студзеня 1974, Хаверфордуэст, Пембрукшыр, Уэльс, Вялікабрытанія) — брытана-амерыканскі акцёр.
Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» і «Оскар» у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за фільм «Баец» (2010). Быў намінаваны на «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» за ролю махляра Ірвінга Розенфельда ў крымінальнай трагікамедыі «Афера па-амерыканску» (2014), за лепшую мужчынскую ролю, а таксама за ролю ў фільме «Гульня на паніжэнне» (2016), за лепшую мужчынскую ролю другога плана. Зарабіў намінацыю на Оскар і «Залаты глобус» за ролю Дзіка Чэйні ў фільме «Улада». Таксама шырока вядомы як выканаўца ролі Бэтмэна ў трылогіі Крыстафера Нолана — «Бэтмэн: Пачатак» (2005), «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» (2012).
Зноскі
- ↑ Christian Bale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christian Bale // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christian Bale // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.