Крысціян Поўльсен
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Крысціян Багер Поўльсен | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 лютага 1980[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Крысціян Б'ёрнсхёй Поўльсен (дацк.: Christian Bjørnshøj Poulsen; нар. 28 лютага 1980, Аснес, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснес, з якога транзітам праз футбольны клуб «Хольбек» патрапіў у склад «Капенгагена». Амаль адразу Крысціян узяў на сябе лідарскую ролю ў клубе, пасля таго як сваю кар’еру ў клубе скончыў нарвежскі паўабаронца Столе Сольбакен.
«Шальке 04»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля чэмпіянату свету 2002 Поўльсен перашоў у склад нямецкага клуба «Шальке 04». Сума трансферу склала 7 млн еўра, што было рэкордам продажу для дацкага клуба. Крысціян без цяжкасцей прыжыўся ў клубе, што не ў малай ступені было звязана з тым, што яго напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клуб.
«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]
У 2006 годзе Крысціян пераехаў у Іспанію, каб гуляць за клуб з поўдня гэтай краіны «Севілью». Дэбютаваў за клуб у матчы за Суперкубак Еўропы, дзе севільскія футбалісты былі мацней за ігракоў «Барселоны».
«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]
Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 года быў набыты «Ювентусам» за 9,75 млн еўра. У адсутнасць траўмаванага Крысціяна Дзанеці, Поўльсен стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клуба.
«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]
12 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Крысціяна ў «Ліверпул». Сума трансферу склала 4,5 мільёны еўра.
«Эвіян»[правіць | правіць зыходнік]
31 жніўня 2011 года дэбютант французскай Лігі 1 клуб «Эвіян» абвясціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[3].
«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]
22 жніўня 2012 года амстэрдамскі «Аякс» абвясціў аб дамоўленасці па пераходзе Поўльсена ў склад чырвона-белых. На наступны дзень Крысціян падпісаў з клубам двухгадовы кантракт, які разлічаны на два сезоны.
«Капенгаген»[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2014/15 зноў выступаў за «Капенгаген», з якім выйграў Кубак Даніі. З лета 2015 года знаходзіўся без клуба. У снежні 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 года Крысціян абвясціў аб рашэнні спыніць выступы за зборную[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Капенгаген»
- Чэмпіён Даніі: 2001
- Уладальнік Кубка Даніі: 2015
«Шальке 04»
- Уладальнік Кубка нямецкай Лігі: 2005
«Севілья»
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2006
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2007
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2007
- Уладальнік Суперкубак Іспаніі: 2007
«Аякс»
- Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2013, 2014
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]
- Футбаліст года ў Даніі (2): 2005, 2006
Зноскі
- ↑ Christian Poulsen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christian Poulsen // FBref.com
- ↑ Кристиан Поульсен перейдет в «Эвиан». eurosport.ru
- ↑ Экс-хавбек «Ливерпуля» и «Ювентуса» Поульсен завершил карьеру. by.tribuna.com
- ↑ Christian Poulsen stopper på landsholdet Архівавана 5 верасня 2012.. dbu.dk
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціян Поўльсен
- Прафайл Архівавана 3 сакавіка 2009. на сайце ESPN
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Зеландыі (Данія)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Аснесе
- Футбалісты Даніі
- Ігракі зборнай Даніі па футболе
- Ігракі ФК Капенгаген
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Эвіян
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Хольбек