Крысціян II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крысціян II, кароль Даніі)
Крысціян II
манарх Даніі
1513 — 1523
Папярэднік Ханс I[d]
Пераемнік Фрэдэрык I[d]
манарх Нарвегіі[d]
1513 — 1523
Папярэднік Ханс I[d]
Пераемнік Фрэдэрык I[d]
манарх Швецыі
1520 — 1521
Папярэднік Стэн Стурэ Малодшы
Пераемнік Густаў I Ваза
герцаг Шлезвіга[d]
1513 — 1523
герцаг Гольштэйна[d]
1513 — 1523

Нараджэнне 1 ліпеня 1481[1][2]
Смерць 25 студзеня 1559(1559-01-25)[5][6][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Ханс I[d]
Маці Крысціна Саксонская
Жонка Ізабела Габсбургская[8]
Дзеці Ханс Дацкі[d][9], Даратэя Дацкая, Крысціна Дацкая, Максіміліян Дацкі[d][9], Філіп Ольдэнбург[d][9] і N Ольдэнбург[d][9]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян II (1 ліпеня 1481 — 25 студзеня 1559) — кароль Даніі і Нарвегіі (1513—1523), кароль Швецыі (1520—1523). Паходзіў з дынастыі Ольденбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Юхана, караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі, і Крысціны з Ветынаў. У дзяцінстве прызнаны спадчыннікам дацкага стальца. У 1494 годзе прынц Крысціян прызнаны спадчыннікам кароны Нарвегіі, а ў 1497 — Швецыі.

У 15061513 гадах Крысціян быў намеснікам у Нарвегіі. Тут ён у 1506 даволі жорстка задушыў паўстанне супраць дацкага гаспадарання, замяніўшы паўсталых нарвежскіх дваран дацкімі.

Пасля смерці ў 1513 караля Юхана Крысціян становіцца каралём Даніі. З самага пачатку валадарства, ён пачаў барацьбу супраць арыстакратыі, спрабуючы павялічыць сваю ўладу. У 1517 годзе ён пачаў барацьбу за Шведскую карону, высадзіўся ў Швецыю, абапіраючыся на падтрымку Густава Троле, архібіскупа Упсальскага і некаторых арыстакратаў. Аднак у 1517 і 1518 ён пацярпеў паразы ў бітвах пры Стакгольме. У гэты час пачалася барацьба паміж Стэнам Стурэ Малодшым і Густавам Троле. Пры садзейнічанні Троле Стэн Стурэ быў адлучаны ад царквы.

Скарыстаўшыся гэтым Крысціян II падрыхтаваў вялікую армію і флот, пасля чаго ізноў уварваўся ў Швецыі. У 1520 адбылася бітва на возеры Осундэн, у якой шведская армія была разгромлена, а сам Стэн Стурэ Малодшы памёр ад ран. У гэтым жа годзе Крысціян II быў каранаваны каралём Швецыі, пасля чаго загадаў пакараць смерцю 82 шведскіх арыстакратаў, а таксама 600 заможных жыхароў Стакгольма.

У 1521 кароль адправіўся ў Нідэрланды, дзе сустрэўся з імператарам Карлам V. У яго Крысціян прасіў падтрымкі супраць Любека і атрымання правоў на графства Гольштэйн.

Вярнуўшыся ў Данію Крысціян II увёў законы, каб аблегчыць становішча сярэдняга і ніжэйшага класаў, якія шляхта і вышэйшае духавенства Даніі разглядала як спробу пазбавіць іх старажытных прывілеяў. Гэта выклікала паўстанне на поўдні Даніі. Адначасова пачалося шведскае паўстанне ў вобласці Далекарліі супраць жорсткай палітыкі Крысціяна, якое ўзначаліў Густаў Ваза. У Крысціяна II былі ўсе магчымасці ўтрымаць уладу, аднак яго жорсткая палітыка спрыяла росту ворагаў. Крысціян пасварыўся са сваім дзядзькам Фрэдэрыкам, графам Гальштэйнскім. Супраць Крысціяна таксама выступілі сяляне, купцы і гандляры. Падтрымалі ўсіх ворагаў дацкага караля гарады Ганзы. У 1523 Фрэдэрык Гальштэйнскі каранавалі каралём Даніі, у той час як Густаў Ваза захапіў Стакгольм.

Крысціян II быў вымушаны збегчы ў Нарвегію, дзе безпаспяхова спрабаваў умацаваць свае пазіцыі. Ён вымушаны быў здацца і ў Капенгагене заключана пагадненне аб адрачэнні. Крысціян разам з сям’ёй адправіўся ў выгнанне ў Германію.

Пасля свайго адрачэння Крысціян некаторы час жыў у Нідэрландах, дзе ён знаёміцца ​​з творамі і поглядамі Марціна Лютэра. Тым не менш, каб забяспечыць сабе падтрымку імператара, ён зноў вяртаецца ў каталіцтва. У 1531 годзе ён падрыхтаваў новую армію і флот, спрабуючы вярнуць сабе кароны Даніі і Нарвегіі, аднак флот быў разбіты бурай, Крысціян з маленькай арміяй высадзіўся ў Нарвегіі і вымушаны быў весці мірныя перамовы. Пры перамовах з каралём Фрэдэрыкам I Крысціян быў здрадліва захоплены і адпраўлены ў Сенеборскі замак, дзе ён правёў 12 гадоў. Пасля гэтага Крысціян пераведзены ў замак Калунборга, дзе ён памёр 25 студзеня 1559 года.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Ізабела Габсбургская (1501—1526), ​​дачка Філіпа I, караля Кастыліі. Дзеці:

Зноскі