Крыс Уолстэнхолм
| Крыс Уолстэнхолм | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Christopher Tony Wolstenholme |
| Дата нараджэння | 2 снежня 1978[1] (47 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | басіст, музыкант |
| Гады актыўнасці | з 1991 |
| Інструменты | бас-гітара, бас[d][2] і вакал[2] |
| Жанры | альтэрнатыўны рок і хард-рок[2] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Кры́стафер То́ні Уо́лстэнхолм (англ.: Christopher Tony Wolstenholme; 2 снежня 1978 года), болей вядомы як Крыс Уолстэнхолм (англ.: Chris Wolstenholme) — брытанскі музыка, басіст і бэк-вакаліст рок-гурта Muse. На жывых выступах часам грае на гітары ці клавішных, на якіх яго пазней падмяніў Морган Нікалс.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крыс Уолстэнхолм вырас у Ротэрхэме. Пераехаўшы ў Тынмут, Дэван, пачаў граць у пост-панк гурце на барабанах, у той час як Мэцью Беламі і Дамінік Говард гралі асобна ад яго. Але, праз два гады беспаспяховага пошуку басіста, яны запрасілі яго на месца бас-гітарыста ў новаствораны гурт Rocket Baby Dolls, пазней перайменаваны ў Muse.
У траўні 2010 года ён пераехаў у Дублін, Ірландыя, са сваёй жонкай Келі і чатырма дзецьмі. Уолстэнхолм з жонкай чакаюць пятага дзіця, якое мусіць з’явіцца на свет увосень 2010 года. Ён застаецца адданым заўзятарам футбольнай каманды Ротэрхэм Юнайтэд. З’яўляецца ганаровым доктарам мастацтваў Плімуцкага ўніверсітэта.[3]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыс Уолстэнхолм- MUSE: Bassist Chris Wolstenholme, 8/01/2009 (англ.)