Крычаў
Горад
Крычаў
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кры́чаў[3] (афіц. транс.: Kryčaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. За 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Рослаўль, на аўтадарозе Бабруйск—Рослаўль (Расія). Насельніцтва 26 178 чал. (2017)[4].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі версій паходжання тапоніму «Крычаў». Паводле адной з іх, ён утварыўся ад слова «крычнае» (што азначае прафесію) або «крыца», «крычнае жалеза» — назваў балотнай жалезнай руды, якой было багата ў наваколлі[5]. Іншая версія звязвае назву горада з крывічамі. Апроч таго, існуе шэраг легенд і паданняў пра назву і абставіны заснавання Крычава[6].
Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Крэчут.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняе Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам[7]. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[8].
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]У 1358 Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У ХІV—XVIII стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. ХV ст. горад увайшоў у склад Віленскага ваяводства, дзе стала цэнтрам воласці, уладання вялікіх князёў. У 1507 і 1508 маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы Інфлянцкай вайны (1558—1582) у 1564 яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVII—XVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.
У 1614 маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[7]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезлі ў Маскоўскую дзяржаву, а сам горад спалілі[9]. 23 жніўня 1633 за гераізм і адданасць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч»[10].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленні (1661) сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для горада выплату падаткаў[7].
Паводле інвентару, на 1671 у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 — 456 дымоў[7]. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) улетку 1708 непадалёк ад горада размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 — 429 дымоў, на 1779 — 470 дымоў[7].
У 1743—1744 гадах у Крычаве і ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Фларыяна Радзівіла.
Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 у Крычаве было 470 двароў. У кан. XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасці (у тым ліку парусінавыя мануфактуры Пацёмкіна і Галынскага і канатная мануфактура, тут працавалі суднаверф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.
На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 тут утварыўся чыгуначны вузел на лініі Орша — Унеча.
У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.
У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1962—1965 гадах Крычаў уваходзіў у склад Мсціслаўскага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе: 1779 — 2,8 тыс. чал.[7]
- XIX стагоддзе: 1880 — 4 570 чал.; 1883 — 6 тыс. чал.[11]; 1897 — 6 221 чал.
- XX стагоддзе: 1926 — 5 592 чал.; 1939 — 16,0 тыс. чал.; 1959 — 19 тыс. чал.[12]; 1972 — 26,5 тыс. чал.; 1991 — 32,6 тыс. чал.; 1995 — 32,1 тыс. чал.[13]; 1997 — 31,9 тыс. чал.; 1998 — 31,1 тыс. чал.[14]
- XXI стагоддзе: 2004 — 28 тыс. чал.; 2006 — 27,4 тыс. чал.; 2008 — 27 тыс. чал.[15]; 2010 — 27,1 тыс. чал.; 2016 — 26 325 чал.[16]; 2017 — 26 178 чал.[4]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў»[17].
- ВРУП «Крычаўцэментшыфер»
- РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў»
- ААТ «Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў»
- філіял «Крычаўскі хлебазавод» РУВП «Магілёўхлебпрам»
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У Крычаве маецца чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 гарадскіх, 9 мясцовых і 2 міжгародныя маршруты.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічае 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, Крычаўскі краязнаўчы музей.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча[18].
У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Вінакурня (XVIII ст.)
- Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Замкавая гара (XI—XVIII стст.)
- Могілкі іўдзейскія
- Палац Пацёмкіна-Галынскіх (1778—1787)
- Паштовая станцыя (1840-я)
- Плябанія (XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (1838), захаваўся звон 1748, адліты для царквы Параскевы Пятніцы
- Свята-Пакроўская царква 1946 г.
- Царква Уваскрасення Хрыстова (XIX ст., 1930-я)
-
Палац Пацёмкіна-Галынскіх
-
Замкавая гара і Свята-Мікалаеўская царква
-
Руіны замка на Замкавай гары
-
Свята-Мікалаеўская царква
-
Воданапорная вежа каля Чыгуначнай станцыі
-
Паштовая станцыя
-
Царква Уваскрасення Хрыстова
-
Яўрэйскія могілкі
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Верф (XVIII ст.)
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1855—1860)
- Касцёл Святога Ільі (XV ст.)
- Сінагога
- Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ілля Барысавіч Берхін (1908—1992) — савецкі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
- Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 1947) — беларускі палітык.
- Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 1952) — беларускі палітык.
- Яўген Сямёнавіч Мазалькоў (1909—1969) — літаратуразнавец, крытык і перакладчык, Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968)[20]
- Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (1921—1993) — краязнавец, заснавальнік Крычаўскага краязнаўчага музея (у 1961—1982 гг. яго дырэктар), Заслужаны работнік культуры БССР[21]
- Аксана Мянькова (нар. 1982) — беларуская лёгкаатлетка
- Мікалай Максімавіч Мяшкоў — міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1988)
- Андрэй Печкураў (1899—1996) — навуковец у галіне меліярацыі
- Барыс Токін (1900—1984) — біёлаг
- Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 1936) — беларускі мастак.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 184.
- ↑ Легенды і паданні пра Крычаў, Магілёўская абласная бібліятэка
- ↑ а б в г д е Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 153. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
- ↑ Кузьмін А. Кароткая гісторыя Крычава, Radzima.org
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 178.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 793—794.
- ↑ Бянько У. Крычаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 279.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 524.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 393.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003.
- ↑ http://klincity.ru/pobratcities/
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 506.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 278.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 153. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
- Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003. — 167 с.: іл. ISBN 985-08-0541-2.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Крычаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 405. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крычаў
- Геаграфічныя звесткі па тэме Крычаў на OpenStreetMap
- м. Крычаў на Radzima.org
- Крычаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Падарунак iмператрыцы // Российская газета, 21 ноября 2013
- Надвор’е ў горадзе Крычаў