Паштовая станцыя (Крычаў)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Крычаўская паштовая станцыя)
| Славутасць | |
| Паштовая станцыя | |
|---|---|
| | |
| 53°41′15″ пн. ш. 31°42′28″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Крычаў |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Дата пабудовы | сярэдзіна XIX стагоддзя |
| Статус |
|
Паштовая станцыя — будынак у Крычаве, размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 76. Помнік грамадзянскай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у стылі неаготыкі. Абслугоўвала дарогу Варшава — Брэст — Масква.
Станцыя — комплекс будынкаў, размешчаных вакол прамавугольнага ў плане панадворку. Галоўны будынак мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з дваровай і пазнейшай тарцовай прыбудовамі. Павернуты галоўным фасадам да дарогі, яго цэнтральная частка і вуглы вылучаныя пілястрамі з гатычнымі арачнымі нішамі. Прамавугольныя вокны ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі ў выглядзе стральчатых арак. Планіроўка будынку сіметрычная. Сцены памяшканняў апяразаныя прафіляванымі карнізамі.
У будынках станцыі размешчана база дарожна-эксплуатацыйнай службы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паштовая станцыя (Крычаў)- Паштовая станцыя (Крычаў) на сайце Radzima.org
- Паштовая станцыя (Крычаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
