Крычаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крычаўскі раён
Герб
Coat of Arms of Kryčaŭ, Belarus.svg
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Крычаў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,66 %, руская 36,28 %
Размаўляюць дома: беларуская 19,25 %, руская 76,78 %[1]
Насельніцтва (2009)
35 133 чал.[1] (5-е месца)
Шчыльнасць 45,18 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 92,16 %,
рускія — 6,41 %,
іншыя — 1,43 %[1]
Плошча 777,54[2] км² (20-е месца)
Крычаўскі раён на карце
Часавы пояс +2

Крычаўскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Крычаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Плошча 800 км².

Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Асцёр, Чорная Натапа, Волчас, Мяртвіца, Бялянка, Добрасць, Худабычка і Лабжанка, Жураўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года, у 1962 годзе быў скасаваны, а ў 1966 годзе — адноўлены ў цяперашніх межах.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 35 500 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 26800. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць Крычаўшчыны прадстаўлена наступнымі галінамі: паліўна-энергетычная, дрэваапрацоўчая, хімічная і харчовая.

Асноўнымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца вытворчасць збожжавых, бульбы, льну і мясамалочная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя землі ў раёне займаюць 46,7 тыс.га, што складае 50 % агульнай зямельнай плошчы. У раёне працуюць 10 сельгаспрадпрадпрыемстваў: 9 с/г кааператываў замест былых калгасау (СВК), унітарнае камунальнае сельгаспрадпрыемства (УКСП)"Крычаўскае", 6 фермерских гаспадарак. Дзейнічаюць таксама прадпрыемствы, абслугоўваючыя сельскую гаспадарку раёна: гэта «Крычаўаграпрамтэхзаб», ААТ «Крычаўвадгас». Працуюць прадпрыемствы перапрацоўкі с/г прадукцыі: ААТ «Крычаўскі масларобчы маслазавод», мясакамбінат, Краснабудскі спіртзавод.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгункі Орша — Унеча і Магілёў — Раслаўль, а таксама аўтадарогі Бабруйск — Крычаў — Рослаў, Крычаў — Мсціслаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Замкавая гара
  • Палац Пацёмкіна
  • Васкрасенскі храм
  • Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца
  • Пакроўскі храм
  • Вародзькаўскі касцёл

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

герб Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці сцяг

РаёныАсіповіцкіБабруйскіБыхаўскіБялыніцкіГлускіГорацкіДрыбінскіКасцюковіцкіКіраўскіКлімавіцкіКлічаўскіКраснапольскіКруглянскіКрычаўскіМагілёўскіМсціслаўскіСлаўгарадскіХоцімскіЧавускіЧэрыкаўскіШклоўскі