Крышталяхімія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Крышталяхімія — навука аб крышталічных структурах і іх сувязі з прыродай рэчыва. Крышталяхімія вывучае прасторавае размяшчэнне і хімічную сувязь атамаў у крышталях, а таксама залежнасць фізічных і хімічных уласцівасцей крышталічных рэчываў ад іх будовы. Будучы часткай хіміі, крышталяхімія цесна звязана з крышталяграфіяй. Крыніцай эксперыментальных дадзеных аб крышталічных структурах з'яўляюцца галоўным чынам рентгенаструктурны аналіз, структурная электронаграфія і нейтронаграфія, з дапамогай якіх вызначаюць абсалютныя велічыні міжатамных адлегласцей і вуглы паміж лініямі хімічных сувязей (валентныя вуглы). Крышталяхімія мае шырокі матэрыял аб крышталічных структурах дзясяткаў тысяч хімічных рэчываў, у тым ліку такія складаныя аб'екты, як бялкі і вірусы. Па стане на 1 студзеня 2009 года ўстаноўлена крышталічная структура прыкладна 425 000 злучэнняў, з іх каля 200 тысяч (42 %) складаюць арганічныя злучэнні (астатнія — неарганічныя).

Асноўныя задачы крышталяхіміі: сістэматыка крышталічных структур і апісанне назіраемых у іх тыпаў хімічнай сувязі; інтэрпрэтацыя крышталічных структур (высвятленне прычын, якія вызначаюць будову таго ці іншага крышталічнага рэчыва) і іх прадказанне; вывучэнне сувязі фізічных і хімічных уласцівасцей крышталёў з іх структурай і характарам хімічнай сувязі.

Крышталяхімія з'явілася разам з рэнтгенаўскім метадам вызначэння структур крышталёў. Ідэя метаду была прапанавана Лаўэ, у гонар якога дыфракцыйная карціна пучка з непарыўным спектрам называецца лаўэграмай. Першыя расшыфроўкі структур былі зробленыя бацькам і сынам Брэг. У далейшым яны зрабілі выдатны ўклад у развіццё навукі аб крышталічных структурах, за што ўдастоіліся Нобелеўскай прэміі. Як самастойная навука крышталяхімія аформілася ў 20-х гадах 20-га стагоддзя.

Метады крышталяхіміі[правіць | правіць зыходнік]

Законы крышталяхіміі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.529-530