Крыштаф Стэфан Сапега
| Крыштаф Стэфан Сапега | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Krzysztof Stefan Sapieha | |||||||
| | |||||||
| Герб «Ліс» | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксандр Галоўчынскі | ||||||
| Пераемнік | Станіслаў Нарушэвіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1590[1][2] | ||||||
| Смерць |
9 красавіка 1627[3][2] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сапегі | ||||||
| Бацька | Рыгор Іванавіч Сапега[2] | ||||||
| Маці | Соф’я Стравінская[d][2] | ||||||
| Жонка | Ганна Галоўчынская[d][5][1][…] | ||||||
| Дзеці | Мікалай Крыштаф Сапега[6][4][…] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Крыштаф Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дубраўляны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1621).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Разам са стрыечным братам Янам Станіславам вучыўся ў 1603—1605 гадах у езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе). Пасля вучыўся ў Вюрцбургу, Франкфурце, Парыжы.
Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618. Быў паслом на соймы 1613 і 1616, а ў 1617 стаў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1614 атрымаў лідскае староства, у 1621 — мсціслаўскае. Таксама з 1621 быў вялікім літоўскім пісарам.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі. Меў брата Аляксандра.
Ажаніўся у 1619 годзе з Ганнай Галоўчынскай (памерла ў 1643), дачкой мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Галоўчынскага. Меў сына Мікалая Крыштафа, польнага літоўскага пісара.
Зноскі
- 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 166. — ISBN 978-83-65880-76-5
- 1 2 3 4 5 6 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 166–167. — ISBN 978-83-65880-76-5
- 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 128.
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 102. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
- Нарадзіліся ў 1590 годзе
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1627 годзе
- Памерлі ў Віленскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Вільнюсе
- Сапегі
- Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Старосты лідскія
- Пісары вялікія літоўскія
- Старосты мсціслаўскія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Памерлі ў Смаргонскім раёне