Перайсці да зместу

Крыштаф Сцыпіён (сын Яна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Сцыпіён
Грамадзянства
Бацька Ян Сцыпіён
Жонка Сімфароза з Сіруцяў[d]
Дзеці Андрэй Сцыпіён

Крыштаф Сцыпіён дэль Кампа — каралеўскі дваранін у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.

З роду Сцыпіёнаў, сын Яна Сцыпіёна, войскага гарадзенскага (пам. 1620).

Паводле Т. Жыхлінскага, Крыштаф Сцыпіён з’яўляўся каралеўскім дваранінам і сакратаром прынамсі ад пачатку 1660-х гадоў. Выконваў гэтыя абавязкі пры Уладзіславе IV і Яне ІІ Казіміры Вазах.

Узяў шлюб з Сімфарозай Сіруцянкай — адзінай дачкой лідскага земскага суддзі Адама Сіруця. Пасля смерці цесця Крыштаф атрымаў усю яго спадчыну і стаў «дзедзічам на Шчучыне Малым альбо Шчучынку» ў Лідскім павеце.

Паводле К. Нясецкага, Крыштаф Сцыпіён меў 5 сыноў, але нашчадкаў пакінуў толькі адзін з іх — Андрэй.

  • Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // Герольд Litherland № 17. 2006. — С. 57-68.