Крыштаф Францішак Сулістроўскі
Крыштаф Францішак Сулістроўскі | |
---|---|
|
|
Смерць | 4 верасня 1737 |
Месца пахавання | |
Род | Сулістроўскія[d] |
Бацька | Караль Сулістроўскі[d] |
Маці | Алена з Корсакаў[d] |
Жонка | Тэрэза з Данілевічаў[d], Аляксандра з Белазораў[d] і Ганна Кацярына з Глямбоцкіх[d] |
Дзеці | Францішак Сулістроўскі[d], Міхал Сулістроўскі[d], Алена з Сулістроўскіх[d], Барбара з Сулістроўскіх[d] і Людвіка з Сулістроўскіх[d] |
Крыштаф Францішак Сулістроўскі (каля 1665 — 4 верасня 1737) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (?—пасля 7 чэрвеня 1670) і Алены з Корсакаў.
Падстолі ашмянскі ў 1708—1713 гадах, харунжы ў 1713—1737 гадах.
Удзельнічаў у руху шляхты Вялікага Княства Літоўскага у падтрымку Тарнагродскай канфедэрацыі, скіраванай супраць Аўгуста ІІ, 23 сакавіка 1716 года абраны маршалкам Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага у падтрымку Тарнагродскай. Канфедэрацыя прызначыла Сулістроўскага адным з кіраўніком вялікалітоўскім войскам побач з вялікім гетманам літоўскім Людвікам Пацеем, што выклікала канфрантацыю паміж гетманам і канфедэратамі. Кіраваў рухам кафедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім і шчыльна супрацоўнічаў з маршалкам кароннай канфедэрацыі Станіславам Ледухоўскім. Удзельнічаў у «Нямым» сойме 1717 года як маршалак канфедэратаў ВКЛ.
Пасол на сойм 1729 года. Пасля смерці ў 1733 годзе Аўгуста ІІ далучыўся да шляхты, якая выступала за абранне на трон Станіслава Ляшчынскага. У 1734 годзе абраны ашмянскай шляхтай палкоўнікам, удзельнічаў у абвяшчэнні 5 красавіка 1734 года ў Вільні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў падтрымку Ляшчынскага. У 1735 годзе ў выгнанні ў Караляўцы разам з Ляшчынскім, пасля вярнуўся.
Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Чурлёны, Камаі, Жукаўшчына, Сурвілішкі, Сырэнчаны, Дуброўшчына і інш.).
Пахаваны 8 кастрычніка 1737 года ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў тройчы жанаты. У першым шлюбе з Тэрэзай з Данілевічаў (?— 10 сакавіка 1723), дачкой Рамана Яна Данілевіча, падкаморыя ашмянскага, і Кацярыны з Пацаў. З ею меў двух сыноў і трох дачок:
- Францішак (?—да 25 лістапада 1736);
- Міхал (?—да 6 сакавіка 1761), стольнік ашмянскі;
- Алена, у шлюбе са Стафанам Юрыем Ромерам, войскім і харужым троцкім;
- Барбара (1710—1780), у шлюбе з Томашам Міхалам Ляхавіцкім Чаховічам, пісарам земскім ашмянскім;
- Людвіка (?—1782), у першым шлюбе з Міхалам Козелам Паклеўскім, старастам дзісенскім; у другім — з Юзафам Крыштафам Галоўнічам Войнам-Ясянецкім, пісарам гродскім ашмянскім;
У шлюбах з Аляксандрай з Белазораў (?—да ліпеня 1728) і Ганнай Кацярынай з Глембоцкіх (?—пасля 1740) дзяцей не меў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
- Andrzej Haratym. Sulistrowski Krzysztof Franciszek // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 487—489.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Крыштаф Францішак Сулістроўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»