Крыштаф Шыдлавецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кшыштаф Шыдлавецкі
польск.: Krzysztof Szydłowiecki
Хромалітаграфія Войцеха Герсана на аснове апатаўскага прывілея працы Станіслава Самастжэльніка
Хромалітаграфія Войцеха Герсана на аснове апатаўскага прывілея працы Станіслава Самастжэльніка
Герб «Адрованж»
Герб «Адрованж»
падканцлер каронны[d]
14 лютага 1511 — 27 лютага 1515
Папярэднік Мацей Джавіцкі[d]
Пераемнік Пётр Таміцкі[d]
канцлер вялікі каронны[d]
27 лютага 1515 — 30 снежня 1532
Папярэднік Мацей Джавіцкі[d]
Пераемнік Ян Хаенскі[d]
ваявода кракаўскі
1515 — 1527
Папярэднік Мікалай Камянецкі[d]
Пераемнік Анджэй Тэнчынскі[d]
кашталян кракаўскі[d]
1527 — 1532
кашталян сандамірскі[d]
з 1509
генеральны староста кракаўскі[d]
з 1515

Нараджэнне 1467 ці 15 лістапада 1466[1]
Смерць 30 снежня 1532(1532-12-30)[2]
Месца пахавання
Род Шыдлавецкія[d]
Бацька Станіслаў Шыдлавецкі[d]
Маці Соф’я з Газдікава[d]
Жонка Сафія Таргавіцкая
Дзеці Сафія, Альжбета, Крысціна
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кшыштаф Шыдлавецкі (польск.: Krzysztof Szydłowiecki; 1467, Шыдловец — 29 снежня 1532, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага, падскарбі надворны каронны ў 1507—1510, кашталян сандамірскі з 1509, падканцлер каронны з 1511, канцлер вялікі каронны з 1515, староста генеральны кракаўскі з 1515, ваявода кракаўскі у 1515—1527, кашталян кракаўскі з 1527. Староста серадзскі, навакорчынскі, гастынінскі, сахачаўскі і лукаўскі[3], граф шыдлавецкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Станіслава і Ганны (з роду Лебедзь), брат Мікалая.

Кіраваў знешняй палітыкай Польскай дзяржавы ў перыяд кіравання Жыгімонта I Старога. Быў прыхільнікам Габсбургаў і стварэння антытурэцкай лігі. Уступіў у Ордэн Дракона і атрымаў ад імператара Максіміліяна I герб «Адрованж» і тытул графа.

У 1515 годзе сумесна з біскупам Пятром Таміцкім распрацаваў пагадненне з Габсбургамі, што прывяло да сустрэчы трох манархаў у Вене, якая адбылася ў тым жа годзе. Быў палітычным праціўнікам каралевы Боны. Ініцыятар чатырохгадовага перамір’я з Альбрэхтам Гогенцолернам, заключанага 5 красавіка 1521 года.

У 1514 годзе за 10 тысяч флорынаў набыў горад Апатаў, дзе ў касцела Святога Марціна і быў пахаваны. Скульптурнае надмагілле Кшыштафа Шыдлавецкага выканана ў майстэрні Барталамеа Берэчы пры ўдзеле Джавані Чыні і ўпрыгожана знакамітым бронзавым барэльефам.

Сярод іншых дзеячаў свайго часу намаляваны на карціне Яна Матэйкі «Прускі амаж».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонкай Крыштафа каля 1512 года стала Сафія з Таргавіска (? — 1556). Меў з ёй дачок:

Крыштаф быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Шыдлавецкіх. Пасля яго смерці асноўныя маёнткі роду, у тым ліку і Шыдловец, праз шлюб дачкі Альжбеты перайшлі ў род Радзівілаў.

Зноскі

  1. Українська Вікіпедія — 2004.
  2. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 54. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
  3. Urzędnicy województwa krakowskiego XVI—XVIII wieku. Spisy. / Oprac. Stanisław Cynarski i Alicja Falniowska-Gradowska. — Kórnik, 1990. — S. 97. (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Słownik biograficzny historii powszechnej do XVII stulecia / red. Kazimierz Lepszy. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1968. (польск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]