Крыўлянскі сельсавет
Крыўлянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Крыўляны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 362 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Крыўля́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Крыўляны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глыбокаўскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глыбокае. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Крыўлянскі, цэнтр перанесены ў вёску Крыўляны[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года у склад сельсавета з Якаўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, у склад Якаўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, Якаўчыцы[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кобрынскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Малыя Якаўчыцы, Мацясы, Свішчы, Стаўпы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1362 чалавекі[4], з іх 87,4 % — беларусы, 8,1 % — украінцы, 3,2 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.