Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Крыўск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
272
Насельніцтва
694 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205848026
Крыўск на карце Беларусі ±
Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён)
Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён)

Крыўск[1] (трансліт.: Kryŭsk, руск.: Кривск) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Крыўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Іволька (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да цэнтра якой з захаду пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. На ўсходзе паралельна да галоўнай ідуць тры кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знойдзены ў 1901 годзе скарб з іспана-нідэрландскіх, галандскіх, польскіх і іншых манет XVII стагоддзя сведчыць пра дзейнасць чалавека на гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Чабатовіцкай воласці Беліцкага павета Магілёўскай губерні. Памешчыца Пазняк мела ў вёсцы ў 1830 годзе 251 дзесяціну зямлі і млын. Затым вёска была ў валоданні памешчыкаў Радзевіча і Караткевіча. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Аляксандрава, у валоданні В. Быкоўскага. Гаспадар аднайменнага маёнтка валодаў у 1878 годзе 1028 дзесяцінамі зямлі і піцейным домам. Дзейнічала Нікалаеўская царква на могілках, якая ў 1876 годзе была капітальна адрамантавана. У 1883 годзе ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, 2 хлебазапасныя магазіны, 2 ветракі, 2 алейні, карчма. У народным вучылішчы ў 1907 годзе было 67 вучняў.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Крыўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага, працавалі льнозавод (з 1932 года), шавецкая майстэрня, гамарня, 2 ветракі, сталярная майстэрня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 158 жыхароў. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ў 1973 годзе ўсталяваны скульптурная група і сцяна з імёнамі загінуўшых.

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Будзішча, Дуброўка. Цэнтр калгаса імя В. І. Чапаева. Ільнозавод, пільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 4 крамы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 272 гаспадаркі, 694 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1883 год — 82 двары, 384 жыхары.
  • 1897 год — 150 двароў, 964 жыхары (паводле перапісу).
  • 1959 год — 719 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 272 гаспадаркі, 694 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]