Крыўча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Крыўча, Брагінскі раён
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
107 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Аўтамабільны код
3
Крыўча, Брагінскі раён на карце Беларусі ±
Крыўча (Беларусь)
Крыўча
Крыўча (Гомельская вобласць)
Крыўча

Кры́ўча[1] (трансліт.: Kryŭča, руск.: Кривча) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўдня пад вострым кутом далучаецца кароткая прасталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як сяло Крыўча ў валоданні князя Вішнявецкага, з 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе знаходзіўся хлебазапасная крама, вятрак. У 1908 годзе ў Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Крыўчанскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавалі 2 вятракі (з 1907 года), конная крупадрабілка (з 1907 года), 3 гамарні. На ўскраіне ў 1930-40 года месцавалася Крыўчанская МТС.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 115 двароў і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і яе наваколлі загінулі 22 салдата (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Тут жа ўсталявана скульптура салдата, якая ўвекавечвае памяць 209 мясцовых жыхароў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. У 1959 годзе цэнтр калгасу «XVIII партз'езд». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Паблізу ёсць радовішчы жалязняку.

Да 1998 года ў склад Крыўчанского сельсавета ўваходзіла цяпер не існая вёска Чырвоная Дуброва.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 40 гаспадарак, 107 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 18 двароў.
  • 1897 год — 45 двароў, 348 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — вёска (47 двароў, 416 жыхароў) і фальварак (1 двор, 12 жыхароў).
  • 1940 год — 116 двароў, 402 жыхара.
  • 1959 год — 285 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 40 гаспадарак, 107 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 38 гаспадарак, 99 чалавек, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 42 — у працаздольным і 35 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0