Крэадонты
| †Крэадонты | |||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Creodonta Cope, 1875 | |||||||||||||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Крэадонты (Creodonta) — вымерлы атрад драпежных млекакормячых. Упершыню іх апісаў ў 1877 годзе Эдвард Дрынкер Коўп. У цяперашні час вядома 45 відаў крэадонтаў.
Крэадонты былі пануючымі драпежнымі відамі ў раннім трацічным перыядзе, 55-35 млн гадоў таму. Нягледзячы на вонкавае падабенства з сучаснымі драпежнікамі, у цяперашні час мяркуецца, што крэадонты не былі продкамі драпежнікаў, а мелі з імі агульнага продка, не пакінуўшы нашчадкаў сярод сучасных млекакормячых. Асноўнае адрозненне ад сучасных драпежнікаў — у іншай будове сківіцы, з-за чаго яна была маларухомай: крэадонты, падобна да кракадзілаў, умелі перакусваць ахвяру, але не маглі яе аб'ядаць. Горш развіты (у параўнанні з драпежнікамі) быў і мозг крэадонтаў.
Рэшткі крэадонтаў выяўленыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і Афрыцы. У трапічнай Афрыцы крэадонты змаглі дажыць да міяцэна.
Становішча ў класіфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Dipsalidictis †
- Dipsalodon †
- Аксіены †
- Palaeonictis †
- Paroxyaena †
- Patriofelis †
- Саркастадон †
- Tytthaena †
- Cynohyaenodon †
- Дысапсалісы †
- Hyaenodon †
- Leakitherium †
- Limnocyon †
- Machaeroides †
- Megistotherium †
- Prolimnocyon †
- Proviverra †
- Pterodon †
- Sinop(t)a †
- Tritemnodon †
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.531