Крэдытор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
М. Шыльдэр  (руск.). «Расплата з крэдыторамі». Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Крэдытор (ад лац.: creditor — верыцель, ад лац. Credo — веру) — фізічная, юрыдычная асоба або наогул суб’ект, адзін з удзельнікаў грамадзянскіх праваадносін (абавязацельстваў), які ў гэтым абавязацельстве мае права патрабаваць ад іншага ўдзельніка такіх праваадносін — даўжнiка (пазычальніка) пэўных паводзінаў. У абавязацельстве можа быць некалькі крэдытораў (т.зв. множнасць крэдытораў). Пры гэтым кожны з іх можа патрабаваць ад даўжнiка выканання ў пэўнай долі альбо, у выпадках, прадугледжаных у дагаворы або ў законе, — у поўным аб’ёме (напрыклад, пры непадзельнасці прадмета абавязацельства, пры сумеснай выдачы паручыцельства, сумесным прычыненні шкоды).