Крэйтэр (возера)
Выгляд
| Крэйтэр | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 1 883 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 8 км |
| Плошча |
|
| Аб’ём | 17 460 000 000 m³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 35,1 км |
| Найбольшая глыбіня | 594 м і 350 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 60 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Крэйтэр (англ. Crater Lake) — кратарнае возера ў ЗША, штат Арэгон. Асноўная славутасць нацыянальнага парку Возера Крэйтэр, вядома сваім глыбокім сінім колерам і чысцінёй вады. Возера часткова запаўняе кальдэру глыбінёй 1220 м, што сфарміравілася прыкладна 7700 гадоў таму пасля разбурэння вулкана Мазама.
Памеры возера: 8 на 9,6 км, сярэдняя глыбіня 350 м. Максімальная глыбіня складае 594 м, гэта самае глыбокае возера ў ЗША, другое па глыбіні ў Паўночнай Амерыцы і восьмае па глыбіні ва ўсім свеце. Край кальдэры знаходзіцца на вышыні 2130—2440 м.
