Крэматорый
Выгляд

Крэматорый — печ для спальвання (крэмацыі) нябожчыкаў, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая печ. Першы крэматорый быў адкрыты ў Мілане ў 1876 годзе, у Мінску — у 1986 годзе (гл. Мінскі крэматорый).
Працэс крэмацыі
[правіць | правіць зыходнік]Працэс крэмацыі ўяўляе сабой гарэнне цела памерлага за кошт патокаў газу высокіх тэмператур (870—980 ° C), якія падаюцца ў камеру крэмацыйных печаў. Для эфектыўнай дэзынтэграцыі ў сучасных печах ўкаранёны шэраг мадыфікацый (адна з іх складаецца ў падачы большай часткі полымя на тулава, якое складае асноўную масу цела). У якасці паліва для печаў ў цяперашні час выкарыстоўваецца газ (прыродны або прапан), радзей — электрычнасць. Да 1960-х гг. актыўна выкарыстоўваўся каменны вугаль або кокс.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С. 536.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэматорый