Крэмніцкі манетны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крэмніцкі манетны двор
Тып дзяржаўнае прадпрыемства
Заснаванне 1328
Заснавальнікі Карл I Роберт
Размяшчэнне Сцяг Славакіі Крэмніца
Галіна манетны двор
Прадукцыя манеты еўра
Аперацыйны прыбытак €17,237 млн (2011)[1]
Чысты прыбытак €1,426 млн (2011)[1]
Матчына кампанія Міністэрства фінансаў Славакіі
Сайт mint.sk
Стары будынак манетнага двара

Дзяржа́ўнае прадпрые́мства «Крэ́мніцкі мане́тны двор» (славацк.: Mincovňa Kremnica, венг.: Körmöcbányai pénzverde) — дзяржаўны манетны двор Славакіі, знаходзіцца ў Крэмніцы. З'яўляецца адным з найстарэйшых дзейных прадпрыемстваў і найстарэйшым манетным дваром у свеце.

З 2008 года тут выпускаюцца славацкія еўра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

10 кройцэраў, адчаканеныя падчас рэвалюцыі (1848)
Памятны медаль у гонар папства Яна Паўла II (2005)

Разам са статусам вольнага каралеўскага шахцёрскага горада ад венгерскага караля Карла I Роберта 17 лістапада 1328 Крэмніца атрымала прывілей на працу манетнага двара. Першыя манеты чаканіліся паводле ўзору манетнага двара ў Фларэнцыі і называліся флорыны. У 1499 у Крэмніцы аднымі з першых пачалі чаканіць срэбныя талеры. Прыкладна гэты часам датаваныя першыя вядомыя крэмніцкія медалі.

Пазней пачалася чаканка дукатаў. Яны былі вельмі вядомыя ў Еўропе праз сваю высокую якасць, дакладную масу (3,49 г) і чысціню (986‰) золата. Паводле ацэнак, за час сваёй дзейнасці манетны двор адчаканіў 21,5 млн дукатаў[2].

Да пачатку XX стагоддзя абсталяванне манетнага двара значна састарэла, з'явіліся нават прапановы па пераносе яго ў Будапешт. Аднак да заканчэння Першай сусветнай вайны гэтага не адбылося. Пасля таго, як чэшскія войскі ўвайшлі ў Паўночную Венгрыю, урад Караі загадаў перавезьці абсталяванне і запас высакародных металаў у сталіцу. Венгерскі ўрад пачаў чаканіць першыя манеты на зношаных станках і штампах у Чэпелі (цяпер раён Будапешта).

Чэхаславацкаму ўраду давялося ствараць манетны двор з нуля, паколькі ў Крэмніцы засталіся адны пустыя будынкі. Абсталявання новага двара пачалося ў 1921. З таго часу Крэмніцкі манетны двор чаканіў манеты для патрэбаў чэхаславацкай дзяржавы і 25 іншых краін. Напрыканцы Другой сусветнай вайны нацысты ўзарвалі ўсё абсталяванне, аднаўленне адбывалася да лета 1946 года.

У 1955 годзе манетны двор занесены ў спіс нацыянальных культурных славутасцей. У 1986 годзе вытворчасць перанесена ў новы будынак па-за межамі горада, а ў старым будынку ў гістарычным цэнтры засталася вытворчасць медалёў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

27 чэрвеня 1988 года Федэральнае міністэрства металургіі, механічнай і электроннай інжынерыі заснавала Дзяржаўнае прадпрыемства «Крэмніцкі манетны двор». З 31 снежня 1996 паўнапраўным уласнікам з'яўляецца Міністэрства фінансаў Славакіі[3].

Паколькі манетны двор быў адзіным на тэрыторыі Чэхаславакіі, пасля падзелу Чэхаславакіі незалежная Чэшская рэспубліка заснавала ў 1990-х гадах уласны манетны двор. З 23 студзеня 1993 на Крэмніцкім манетным двары пачалася чаканка славацкіх манет.

У цяперашні час манетны двор працягвае чаканіць манеты для некалькіх краін свету[4], славацкія еўра, памятныя манеты. Выпускае таксама медалі, значыкі і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Annual report 2011 (англ.)  (pdf). Mincovňa Kremnica. Праверана 19 студзеня 2013.
  2. Ducat — the strongest currency in Central Europe (англ.)  // Annual report 2011. — С. 9.
  3. Foundation Deed, founder and property participation (англ.)  // Annual report 2011. — С. 21.
  4. References (англ.) .

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]