Крэпасць Ратхамбор
Выгляд
Замак | |
Крэпасць Ратхамбор | |
---|---|
26°01′09″ пн. ш. 76°27′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ратхамбор (хіндзі: रणथम्भोर) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне ў індыйскім штаце Раджастхан. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пабудавана ў канцы IX ст. або ў пачатку X ст. на гары Ран. Умацаваны высокім мурам даўжынёй 7 км. Будаўнічы матэрыял здабываўся на месцы. Пазней каменяломні былі пераўтвораны ў сажалкі. Падыход ідзе праз вузкую горную даліну, на тэрыторыі якой былі створаны асобныя ўмацаванні. Знутры крэпасці знаходзяцца некалькі палацаў і храмаў. Храм бога Ганешы дзейнічае і з'яўляецца месцам паломніцтваў.
У старажытных пісьмовых крыніцах крэпасць узгадваецца як горад Ранастамбхапура, адзін з сярэднявечных цэнтраў распаўсюджвання джайнізму.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэпасць Ратхамбор
- Ranthambore Fort - Ranthambore National Park
- Ranthambore Fort, Sawai Madhopur Архівавана 8 жніўня 2015.