Крэпасць Святога Антонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Крэпасць Святога Антонія
43°21′57″ пн. ш. 8°23′18″ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Горад Ла-Карунья
Тып будынка крэпасць
Архітэктурны стыль рэнесанс, неакласіцызм
Будаўніцтва 15871590 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крэпасць Святога Антонія, або крэпасць Сан-Анто́н (ісп.: Castillo de San Antón, галіс.: Castelo de Santo Antón) — крэпасць XVI стагоддзя ў горадзе Ла-Карунья ў Галісіі (Іспанія), размешчаная на маленькім востраве  (ісп.) пасярод заліва Ла-Каруньі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

План крэпасці. Антоніа Лопес Сапенья. 1776

У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, яе будаўніцтва пачалося ў 1587 годзе. Крэпасць павінна была абараняць горад ад нападаў з мора. Раней на гэтым месцы стаяла невялікая капліца ў гонар Святога Антонія.

Унутраны двор крэпасці

Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады  (ісп.), якая адбылася ў 1589, замак зрабіў вялікі ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў яшчэ недабудаваны. Пасля завяршэння нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі  (ісп.) ў 1960.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер у крэпасці з моманту заснавання ў кастрычніку 1968 года размяшчаецца музей археелогіі і гісторыі горада  (галіс.). У былых памяшканнях гарнізона выстаўлены рэчы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак Галісіі. Асабліва вылучаецца калекцыя ювелірных упрыгожванняў часоў бронзавага веку.

У Доме Губернатара паказана гісторыя Ла-Каруньі праз самыя яскравыя падзеі: адпраўленне Непераможнай армады і наступная ўварванне Фрэнсіса Дрэйка ў 1589 годзе, подзвіг Марыі Піты  (ісп.), бітва пры Элвіньі  (ісп.) 16 студзеня 1809, у якой загінуў брытанскі генерал сэр Джон Мур  (руск.). На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца капліца Дзевы Марыі Разарыа (Virgen del Rosario) і рызніца пры ёй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]