Крэпітацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крэпітацыя — шум, які чутны ў месцы пералому косткі, а таксама ў грудной клетцы пры некаторых легачных захворваннях.

Крэпітацыя ўзнікае ў выніку трэння паверхняў костак або храстка ў суставе пры паражэнні артрытам. Крэпітацыя ў каленным суставе з’яўляецца характэрным сімптомам хондрамаляцыі надкаленніка  (макед.) ў маладых і остэаартрыта ў пажылых людзей.

Аналагічны гук, які праслухоўваецца ў стэтаскопе пры дыханні хворага на запаленне лёгкіх, калі стэтаском размясціць над паражаным участкам. Гэты гук узнікае альбо ў дыхальных шляхах і альвеолах падчас іх раскрыцця пры ўдыху, або ў выніку праходжання паветраных бурбалак праз вадкасць. У здаровых лёгкіх такія гукі, як правіла, не праслухоўваюцца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]