Крэсіда (спадарожнік Урана)
| Крэсіда | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Stephen P. Synnott[d] і Вояджэр-2 |
| Дата адкрыцця | 9 студзеня 1986 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 61 766,73 ± 0,046 км[1] |
| Эксцэнтрысітэт | 0,00036 ± 0,00011[1] |
| Перыяд абарачэння | 0,463569601 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | каля 340 000 000 000 000 000 кг[2] |
| Атмасфера | няма |
Крэсіда (англ.: Cressida) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 9 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 3. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Троіл і Крэсіда». Таксама пазначаецца як Уран IX.
Крэсіда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 41 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Крэсіду практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Крэсіда выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжанага складаюць 0,8 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 http://adsabs.harvard.edu/abs/1998AJ....115.1195J
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
