Крэўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 66 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крэва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 386
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Крэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крэва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета[1], 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Вайташы, Гамзічы, Гаравыя, Мірклішкі, Монтацішкі, Панарка, Полтараўшчына, Скірдзімы, Франаполь і Яніна)[2]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Сінькоўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў: вёскі Дахны, Карачоўшчына, Лашаны, Мілідаўшчына, Мысіншчына, Рымцелі, Серадзі, хутары Дзяракі, Жменькі, Касарыха, Касымова, Леанполле, Ленкаўшчына, Садкі, Чаботкі, Шлямкі і Янушка)[3]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета (23 населеныя пункты: вёскі Ардашы, Арляняты, Балобаны, Баярск, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гейлешы, Каранды, Качаны, Копцевічы, Круглянка, Куты, Малявічы, Мілэйкава, Навасёлкі, Пераходы, Равок, Труханава, Чатыркі, хутары Асманоўка, Вішнёўка, Галавацішкі)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2386 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — палякі, 1,3 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.