Ксенабіётыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыклад ксенабіётыкаў (пластмасы)

Ксенабіётыкі (ад грэч. ξένος — чужы і βίος - жыццё) — умоўная катэгорыя для абазначэння чужародных для жывых арганізмаў хімічных рэчываў, якія натуральна не ўваходзяць у біятычны кругазварот. Як правіла, павышэнне канцэнтрацыі ксенабіётыкаў у навакольным асяроддзі прама або ўскосна звязана з гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Да іх у шэрагу выпадкаў адносяць: пестыцыды, некаторыя мыйныя сродкі (дэтэргенты), радыёнукліды, сінтэтычныя фарбавальнікі, поліараматычныя вуглевадароды і інш. Трапляючы ў навакольнае прыроднае асяроддзе, яны могуць выклікаць павышэнне частаты алергічных рэакцый, гібель арганізмаў, змяніць спадчынныя прыкметы, знізіць імунітэт, парушыць абмен рэчываў, парушыць ход працэсаў у натуральных экасістэмах аж да ўзроўню біясферы ў цэлым.

Вывучэнне ператварэнняў ксенабіётыкаў шляхам дэтаксікацыі і дэградацыі ў жывых арганізмах і ў знешнім асяроддзі важна для арганізацыі санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў па ахове прыроды.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]